Шчыпцы
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шчыпцы ў шырокім сэнсе, Абцугі (слясарная справа, тэхніка) , радзей Клешчы (кавальскія) — агульная назва сталярных, слясарна-мантажных, цырульных прылад, у выглядзе двух рассоўных на шарніры плоскіх або паўкруглых канцавін (губы, шчокі) з дзяржальнямі, якія выкарыстоўваюцца для сціскання, схоплівання, вышморгвання (да прыкладу, вышморгванне або выцягванне цвікоў, дроту; гарачай завіўкі валасоў; вышчыпвання валасоў на бровах).
Варыянты шчыпцоў [правіць]
- Вастрагубцы - асабліва завужаныя да канцоў шчыпцы для кропкавага захопу дроту, металічнай жылы, прутка, цвікоў, кавалкаў металу.
- Татуіравачныя абцугі - шчыпцы для пазначэння сельскагаспадарчых жывёл.
- Кулінарныя шчыпцы - для захопу, сервіроўкі і падачы кулінарных вырабаў
- Кухонныя - для выкарыстання пры падрыхтоўцы розных страў (да прыкладу, для колкі арэхаў)
- Касметычныя шчыпцы - для розных мэтаў, да прыкладу арганізацыя завіўкі веек.
- Абцужкі - цырульны інструмент, які выкарыстоўваецца для кладкі і завіўкі валасоў.