Шыйка маткі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шыйка маткі
Scheme female reproductive system-ru.svg
Схематычная выява жаночых рэпрадуктыўных органаў.
Female reproductive system lateral nolabel.png
Жаночая палавая сістэма

1 — фалопіева труба; 2 — мачавы пузыр; 3 — лабковае зрашчэнне; 4 — похва; 5 — клітар; 6 — малыя палавыя губы і вонкавая адтуліна ўрэтры; 7 — пераддзвер'е похвы; 8 — яечнік; 9 — сценка брушыны; 10 — матка; 11 — шыйка маткі; 12 — задняя частка похвы; 13 — прамая кішка;

14 — анус;
Лацінскае назва

cervix uteri

Кровазабеспячэнне

похвавая, маткавая артэрыі

Прэкурсор

Мюлераў параток

Каталогі

MeSH?

Шыйка маткі (лац.: cervix uteri) — ніжні сегмент маткі. У цэнтры размешчаны канал шыйкі маткі, адзін канец якога адкрываецца ў поласць маткі, а другі — у похву. У сярэднім даўжыня шыйкі маткі 3-4 см, а цэрвікальны канал самкнёны.

У шыйкі маткі адрозніваюць похвавую частку. Шыйка маткі злучаецца з похвай з дапамогай зводаў похвы. Адрозніваюць пярэдні звод (кароткі), задні (больш глыбокі) і два бакавыя. Па шыйцы маткі праходзіць цэрвікальны канал, які закаркаваны сліззю. Слізь у норме не пранікальная ні для мікробаў, ні для сперматазоідаў. Але ў сярэдзіне менструальнага цыклу слізь радзее і робіцца пранікальнай для сперматазоідаў.

Сперматазоіды з похвы падымаюцца па канале шыйкі і трапляюць у поласць маткі. Падчас родаў шыйка маткі раскрываецца (да 10 см), каб па канале шыйкі прайшла галава дзіцяці. Для агляду вонкавай адтуліны шыйкі маткі (а таксама верхніх аддзелаў похвы) выкарыстоўваюць кальпаскапію — спецыяльны аптычны прыбор. Дадзеная дыягнастычная працэдура неабходная для выключэння захворванняў шыйкі маткі, у тым ліку цэрвіцыту і рака.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]