Шыншыла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыншыла
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chinchilla lanigera Bennett, 1829

Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  825433
NCBI  34839
EOL  326926
FW  231806

Шыншы́ла, або чынчы́ла[1] (Chinchilla lanigera) — від грызуноў сямейства шыншылавых. Від вельмі рэдкі ў дзікай прыродзе. Сустракаецца толькі на высакагор'ях Анд ў Чылі, Балівіі, Перу.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 22—38 см, хваста 7,5—15 см, маса 0,5—1 кг. Футра мяккае, густое, шаўкавістае, на спіне блакітнавата- або карычневата-шэрае зчарнаватым адценнем, на бруху жаўтавата-белае (лічыцца адным з самых дарагіх у свеце). Вушы вялікія, акруглыя. Хвост пушысты, нагадвае вавёрчын. 1—3 разы на год нараджае 1—6 дзіцянят. Корміцца надземнымі часткамі раслін.

Зноскі

  1. Шыншыла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]