Ружа

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Шыпшына)
Перайсці да: рух, знайсці
Ружа
Rosa canina
Rosa canina
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rosa L., 1753, nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від
Rosa cinnamomea L., 1753, typ. cons.[3]
[syn. Rosa pendulina L., 1753], non
Rosa cinnamomea L., 1759, nom. illeg.
[syn. Rosa majalis Herrm., 1762][4]
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24807
NCBI   3764
EOL   29911
GRIN   g:10544
IPNI   34015

Ру́жа (Rosa) — род кветкавых раслін сямейства ружавых. Мае мноства культурных форм. Дзікарослыя віды на Беларусі называюць шыпшынамі.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва роду паходзіць ад польск.: róża, што ў сваю чаргу ўтварылася ад ням.: rose і лац.: rosa. Шыпшына атрымала назву з-за вострых шыпоў, якія пакрываюць яе галіны.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Дыяграма кветкі роду Шыпшына

Лістападныя або вечназйлёныя кусты, як правіла, вышынёй 1-5 метраў, часам павойныя, вышынёю 15—300 см (некаторыя віды ўтвараюць пляцістыя галіныы даўжынёю да 12 м).

Пабегі пакрытыя калючкамі.

Лісце чаргаванае, непарнаперыстае, з парнымі, прырослымі да чаранка прылістнікамі (рэдка простыя і без прылістнікаў, як у Rosa persica), утрымлівае 5-7 лісточкаў.

Кветкі розных колераў, як правіла, бледна-ружовыя, простыя ці махровыя, 4-6 см (да 16 см) у дыяметры, адзіночныя або сабраныя ў парасонападобна-мяцёлчатыя суквецці. Цвіценне ў еўрапейскай частцы Расіі ў маі — чэрвені.

Плод несапраўдны (гіпантый), авальны або яйкападобна-шарападобны, пры выспяванні чырвонага, аранжавага, пурпурна-чырвонага колеру, са шматлікімі арэшкамі ўсярэдзіне. Афарбоўка гіпантыя абумоўлена высокім утрыманнем каратынаў. Плады выспяваюць у верасні-кастрычніку.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца сотні відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар'я і ў гарах тропікаў. Старажытны цэнтр вырошчвання — Пярэдняя Азія, адкуль ружа трапіла ў антычную Грэцыю. У культуры больш за 30 тыс. сартоў (характэрна міжвідавая гібрыдызацыя). На Беларусі 9 дзікарослых відаў (шыпшын). Найбольш вядомыя: ружа Жэрара, ружа іржава-чырвоная, ружа майская, ці карычная, ружа мяккая, ружа сабачая, ружа скурысталістая, ружа Юндзіла. Трапляюцца ў падлеску разрэджаных лясоў, хмызняках, па берагах рэк, каля агароджаў. На Беларусіі інтрадукаваны ружа калючая, ружа маршчыністая, ружа шматкветная, ружа шызая і інш.

Найбольшае распаўсюджванне і гаспадарчае значэнне мае ружа карычная (Rosa cinnamomea L.).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Пералік відаў складзены на аснове дадзеных GRIN[5].

Ружа карычная (Rosa cinnamomea).
Агульны выгляд расліны

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

З шыпшыны варылi сочыва, кiсялi, сушылi яе[6].

У народнай медыцыне плады шыпшыны выкарыстоўвалі пры прастудзе, малакроўi, рэўматызме, гiпертанii, а таксама як супрацьзапаленчы, мачагонны i жаўцягонны сродак[6]. Адвар каранёў шыпшыны дапамагае пры паралічы і захворванні ног[7].

Шыпшына ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

У народнай культуры шыпшына сiмвалiзавала мужчынскае цела i маладосць[6]. У беларускім фальклоры шыпшына іншы раз сімвалізавала боль, пакуты, варожасць.[7]. Напрыклад, такой сімволікай карыстаюцца ў сваіх вершах Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка[8] і Ніна Аксёнчык[9].

Бог кахання Палель, сын багіні Лады, насіў вянок, у якi былi ўплецены ружовыя кветкi шыпшыны[6]. Святую Арыну, якая ўшаноўваецца ў народным календары 1 кастрычніка звалi Арынай-шыпшыннiцай, таму што ў гэты час паўсюдна збiралi плады шыпшыны, каб нарыхтоўваць на зiму[6].

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
  3. Barrie F. R. Report of the General Committee: 9 (англ.)  // Taxon. — International Association for Plant Taxonomy, 2006. — Vol. 55 (3). — P. 795—800. — ISSN 0040-0262.
  4. Hanelt, P. Mansfeld's Encyclopedia of Agricultural and Horticultural Crops — Springer, 2001. — P. 447. — ISBN 3-540-41017-1.
  5. Гл. #Спасылкі
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Шыпшына
  7. 7,0 7,1 Непрыступная шыпшына
  8. О Беларусь, мая шыпшына
  9. Шыпшына

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Прохараў В. Ружа // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.