Шы цзін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

«Шы цзін» або «Кніга песень» (кіт.: 詩經 Shī Jīng) — першы вядомы зборнік вершаў і песень на старажытнакітайскай мове. Складаецца з 305 вершаў і песень, некаторыя з якіх датуюцца прыблізна 1000 г. да н.э. З'яўляецца адной з Пяці класічных кніг.

Лічыцца, што больш за палову вершаў першапачаткова былі народнымі песнямі.

Каментарыі[правіць | правіць зыходнік]

Існавалі чатыры школы каментараў «Шы цзіна»: Ці (齊), Лу (魯), Хань (韓), і Мао (毛). Тэксты першых дзвюх школаў не зберагліся, тэксты школы Хань зберагліся часткова, а каментарыі школы Мао сталі класічнымі.

Версія тэкстаў у перадачы школы Мао (毛詩) стала класічнай. Аднак да нас часткова дайшлі і іншыя версіі тэксту, з нязначнымі адрозненнямі, што сведчаць пра вусную перадачу тэксту: замены іерогліфаў аснованыя на падабенстве вымаўлення, а не напісання.

Лінгвістычнае значэнне[правіць | правіць зыходнік]

«Шы цзін» — адзін з першых помнікаў старажытнакітайскай паэзіі, і яго архаічнасць абумовіла яго значэнне як матэрыяла для рэканструкцыі фанетычнай сістэмы старажытнакітайскай мовы.

Вершаваны характар тэкстаў дазваляе выкарыстоўваць рыфмы для рэканструкцыі сістэмы фіналяў. Рэканструкцыя асноўваецца на дапушчэнні, што сістэма рыфмоўкі ў старажытнакітайскай мове супадала ў сістэмай рыфмоўкі ў сярэднякітайскай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Старостин С. А. Реконструкций древнекитайской фонологической системы. — М., 1989.


Шаблон:Кітайскі літаратурны канон