Шэдэўр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Шэдэ́ўр (фр.: chef-d'œuvre, літаральна «вышэйшая праца», «вянок працы») — унікальнае, неперасягнутае тварэнне, вышэйшае дасягненне мастацтва, майстэрства, ці чаго-небудзь іншага. Шэдэўрамі часцей за ўсё завуць творы мастацтва і архітэктуры, радзей — навукі і тэхнікі.

Шэдэўр у Сярэднявечча[правіць | правіць зыходнік]

Шэдэўр, у шматлікіх гарадах сярэднявечнай і раннекапіталістычнай Еўропы — лепшы ўзор выраба, вырабленага рамеснікам (чаляднікам) на ўласныя сродкі. Толькі пасля таго, як рамеснік вырабіў шэдэўр, ён мог уступіць у цэх, адкрыць сваю ўласную майстэрню і стаць майстрам.