Шэеліт
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Шэеліт | |
|---|---|
| Формула | CaWO4 |
| Прымесь | Mo, Cu, Ce |
| Сінгонія | Тэтраганальная |
| Колер | Бясколерны, белы, бледна жоўты, карычнявата-жоўты, чырванавата-жоўты |
| Колер рысы | Белы |
| Бляск | Шкляны, тоўсты |
| Празрыстасць | Празрысты, напаўпразрысты |
| Цвёрдасць | 4—5 |
| Спайнасць | Даволі дасканалая |
| Злом | Няроўны, ракавісты; далікатны |
| Шчыльнасць | 5,9—6,12 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,918—1,937 |
Шэеліт — мінерал CaWO4 (вальфрамат кальцыя), звычайна афарбаваны ў шэры, жоўты, буры або чырвоны колер.
Адзін з нямногіх прыродных вальфраматаў, што, улічваючы шырокае выкарыстанне ў прамысловасці, робіць шэеліт вельмі каштоўным мінералам. Шэеліт не прызнаваўся як мінерал да 1821 года, калі яго назвалі ў гонар шведскага хіміка К. В. Шэеле (1742-1786), які выявіў, што ён з'яўляецца соллю вальфрамавай кіслаты.
