Шэн Шыцай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шэн Шыцай (кіт.: 盛世才; 189713 ліпеня 1970) — кітайскі ваенны дзеяч, губернатар Сіньцзяна.

Нарадзіўся ў Каюані у правінцыі Ляонін. У 1931 годзе Шэн Шыцай быў прызначаны тагачасным генерал-губернатарам Цзінь Шужэнем (金樹仁) на пост афіцэра кіравання нагляду (душу) і пасаду інструктара пры ваенным вучылішчы.[1] У кастрычніку 1933 года ў выніку чарговага палітычнага перавароту, здзейсненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады. На губернатарскую пасаду ў Сіньцзяне ўзышоў Шэн Шыцай. Пры падтрымцы Савецкага Саюза падавіў мусульманскае паўстанне ў Сіньцзяне, але ўзамен на падтрымку быў вымушаны пайсці на некаторыя пагадненні з СССР, па якім Савецкі Саюз фактычна атрымліваў кантроль над Сіньцзянам. Па патрабаванню Сталіна, у 1939 годзе Шэн Шыцай уступіў у Камуністычную партыю Савецкага Саюза.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Ю.П. Гуань. Штрихи к политическому портрету Шэн Шицая

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons