Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Крыста Мак-Оліф
Christa McAuliffe
26.9.1985
26.9.1985
Краіна:

Flag of the United States.svg ЗША

Імя пры нараджэнні:

Шэран Крыста Корыган

Спецыяльнасць:

астранаўт, настаўніца

Экспедыцыі:

STS-51-L

Дата нараджэння:

2.9.1948

Месца нараджэння:

Бостан, Масачусетс, ЗША

Дата смерці:

28.1.1986

Месца смерці:

мыс Канаверал, Фларыда, ЗША

Узнагароды:
Касмічны медаль пашаны Кангрэса

Шэран Крыста Корыган Мак-Оліф (англ.: Sharon Christa McAuliffe; 2 верасня 1948, Бостан, штат Масачусетс, ЗША - 28 студзеня 1986, мыс Канаверал, штат Фларыда) — амерыканская жанчына-астранаўт і настаўніца. Была ў складзе экіпажа з 7 астранаўтаў шатла «Чэленджэр», загінула пры яго старце 28 студзеня 1986.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1970 годзе Крысці скончыла Флэмінгемскі дзяржаўны каледж ў Бостане і атрымала ступень бакалаўра мастацтваў (гісторыя). У 1978 годзе яна скончыла Bowie State University ў Мэрылендзе і атрымала ступень магістра мастацтваў (арганізацыя навучальнага працэсу).

Праца і сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З 1970 па 1978 гады працавала настаўнікам гісторыі і англійскай мовы ў сярэдніх школах у гарадах Морнінгсайд, а пазней Лэнхэм штата Мэрыленд. Пасля атрымання ступені магістра з 1978 працавала настаўнікам гісторыі, англійскай мовы і біялогіі ў сярэдніх школах г.Канкорд ў штаце Нью-Гэмпшыр. Была замужам за Стывенам Мак-Оліфам. У іх было двое дзяцей: Скот і Кэралін.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]