Шэрыф

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Шэрыф

Шэрыф (англ.: sheriff[1]) у шэрагу англамоўных краін — адміністрацыйна-судовая пасада ў пэўных адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэннях. Правы, абавязкі і ўмовы прызначэння шэрыфаў істотна адрозніваюцца ў залежнасці ад краіны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У англа-саксонскі перыяд гісторыі Англіі адной з асноўных лакальных адміністрацыйных пасад, прызначаных каралём, была пасада рыва (reeve). У графствах (shires) прадстаўнік улады караля называўся адпаведна «рыў графства» - shire-reeve. Менавіта ад гэтага спалучэння ўжо ў сярэднявечнай Англіі і пайшло слова шэрыф. Самым вядомым шэрыфам эпохі Плантагенетаў быў легендарны шэрыф Нотынгема, вораг Робіна Гуда.

Вялікабрытанія[правіць | правіць зыходнік]

У сучаснай Англіі шэрыф - галоўны прадстаўнік ўрада ў графстве. Ён прызначаецца каралеўскай дарчай грамат на адзін год і выконвае адміністрацыйныя функцыі, у тым ліку ведае паліцыяй і крымінальным вышукам, наглядае за арганізацыяй выбараў у парламент і выкананнем судовых рашэнняў. У Шатландыі характар ​​пасады іншы, там суддзя-шэрыф - галоўны суддзя графства - прызначаецца манархам пажыццёва.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.668