З пляцоўкі Вікіпедыя.
Шэры пацук, або Свірнавы пацук[1] (Rattus norvegicus) — млекакормячае роду пацукоў атрада грызуноў. Сінантропны, касмапалітны від. Навуковая назва Rattus norvegicus, нарвежскі пацук, з'яўляецца памылковай. Яе даў англійскі натураліст Джон Беркенхаўт (John Berkenhout, 1769), які палічыў, што пацукі трапілі ў Англію на нарвежскіх караблях у 1728 годзе, хоць на справе ў той час у Нарвегіі шэрых пацукоў яшчэ не было, і мігравалі яны, хутчэй за ўсё, з Даніі.
Зноскі
- ↑ Напісанне Шэры пацук, Свірнавы пацук ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.12. Мн., 2001, С.243