Эбанікс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Афраамерыканская англійская (у англійскамоўным асяроддзі вядомая пад назвамі: Afroamerican English, Black English, Ebonics (англ.: ebony і англ.: phonics), AAVE — African American Vernacular English) — асаблівы разнавід англійскай мовы з прыкметамі дыялекта і сацыялекта. Гутарковая, а часам і літаратурная мова афраамерыканцаў.
Гісторыя[правіць]
Лінгвісты дагэтуль не высветлілі, дзе менавіта пачалося фармаванне эбанікса. Два асноўныя пукты гледжання:
- Афраамерыканская мова — крэольская мова, зароджаная ў Заходняй Афрыцы яшчэ ў XVII стагоддзі сярод карэнных народаў, што належаць да макрасям'і нігера-кангалезскіх моваў (народы сем'яў ква, гур, мандынга, атлантычнай (заходнеатлантычнай) сям'і, часткова - сям'і моваў бенуэ-конга). Гэтая мова была сродкам зносін паміж абарыгенамі і ангельцамі.
- Афраамерыканская мова — вынік змешвання англійскай лексікі з афрыканскім вымаўленнем і, часткова, граматыкай, які зявіўся на тэрыторыі сённяшніх ЗША з пачаткам інтэнсіўнага ўвозу рабоў.
Няпэўным застаецца статус афраамерыканскай англійскай: ад самастойнай мовы да дыялекта, гаворкі ў межах амерыканскай англійскай.
