Эва Астроўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эва Астроўская
Ewa Maria Ostrowska
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Brunon Zbyszewski
Nancy Lane
Дата нараджэння 24 снежня 1938(1938-12-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 ліпеня 2012(2012-07-12) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці празаік, журналіст
Гады творчасці 19652012
Мова твораў польская
Узнагароды Прэмія Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters), 1988
Прэмія Старшыні Савета міністраў Польшчы.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эва Марыя Астроўская (польск.: Ewa Maria Ostrowska; 24 снежня 1938, Вілейка12 ліпеня 2012, Вежбіны, Польшча) — польская пісьменніца, журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны ў Вілейцы.

З пачаткам вайны апынулася ў бабулі і дзядулі Браніслава і Вітольда Кандрацкіх у Ляндварове ля Вільні. Бацька загінуў у Катыні.

Пасля вайны жыла ў Лодзі. Навучалася сацыялогіі ў Лодзьскім універсітэце.

Вядомая як аўтар шматлікіх аповесцяў, пераважна на сямейныя тэмы. Выдавала таксама кніжкі для дзяцей і моладзі, трылеры, дэтэктывы. За кнігу “Што чутно за гэтымі дзвярыма” (Co słychać za tymi drzwiami) атрымала Прэмію Міжнароднай кніжнай палаты для моладзі (International Board on Books for Youngsters – 1988). Лаўрэат прэміі Старшыні Савета міністраў Польшчы за кнігі для дзяцей і моладзі.

Яе кнігі перакладаліся на чэшскую, славацкую, венгерскую і рускую мовы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]