Эва Перон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Марыя Эва Дуартэ дэ Перон
ісп.: María Eva Duarte de Perón
Evita color.jpg
Дата нараджэння: 7 мая 1919
Месца нараджэння: Лос-Тольдас, Аргенціна
Дата смерці: 26 ліпеня 1952(1952-07-26) (33 гады)
Месца смерці: Буэнас-Айрэс, Аргенціна
Грамадзянства: Flag of Argentina.svg Аргенціна
Лагатып ВікіСховішча Марыя Эва Дуартэ дэ Перон на Вікісховішчы

Марыя Эва Дуартэ дэ Перон (ісп.: María Eva Duarte de Perón), таксама вядомая пад імем Эвіта (Evita); 7 мая 1919, Лос Тольдас — 26 ліпеня 1952, Буэнас-Айрэс) — першая лэдзі Аргенціны, другая жонка 29-га і 41-га прэзідэнта Хуана Перона.

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Эва Дуартэ ва ўзросце 15 гадоў. Фотаздымак 1935 года

Марыя Эва Ібаргурэн нарадзілася 7 мая 1919 года ў мястэчку Лос-Тольдас правінцыі Буэнас-Айрэс. Яна была малодшай з пяці пазашлюбных дзяцей Хуана Дуартэ, уладальніка невялікай жывёлагадоўчай фермы, і яго служанкі Хуаны Ібаргурэн, якая паходзіла з беднай сям'і імігранта- баска.

Ва ўзросце 12 гадоў Эва, неасцярожна села ля катла з гарачым аліўкавым алеем, атрымала моцныя апёкі твару і рук. Доктар, якога выклікалі да дзяўчынкі, сказаў, што, хутчэй за ўсё, у яе застануцца жахлівыя шрамы, аднак калі праз месяц бінты былі зняты. Твар і рукі былі пакрытыя белай здаровай скурай, без адзінага рубца.

У 1926 годзе Хуан Дуартэ загінуў у аўтамабільнай аварыі, пасля чаго жыццё Хуаны і дзяцей рэзка змянілася. Законная жонка з дзецьмі, якія належалі да багатага памешчыцкага клану, прад'явілі правы на спадчыну, і «пабочная сям'я» пазбавілася хаты. Хуана здолела ўладкавацца з дзецьмі ў суседнім мястэчку Хунін. Нягледзячы на зневажальнае ў вачах многіх становішча «бязмужняй удавы», Хуана змагла знайсці тром старэйшым дочкам забяспечаных мужоў, а сына ўладкаваць на ваенную службу ў сталіцу. Малодшая дачка, з вялікім спазненнем скончыўшы пачатковую школу, абвясціла, што хоча з'ехаць у сталіцу і стаць актрысай.

У студзені 1935 года Марыя з'ехала ў Буэнас-Айрэс на цягніку. Яна пачала працаваць у невялікай акцёрскай трупе, якая выступала ў невялікіх сталічных тэатрах і гастралявала ў іншых гарадах, — такіх калектываў у тыя гады ў сталіцы было мноства. Ужо ў сакавіку 1935 года яна дэбютавала ў маленькай ролі ў сталічным тэатры «Камедыя». Прафесійна Марыя Эва Ібаргурен, або Эва Дуартэ, як яна стала сябе называць на сцэне, ніколі не вучылася акцёрскаму майстэрству. Яна пачала працаваць мадэллю ў рэкламе, дзе яна дабілася прыкметных поспехаў. Некаторыя часопісы, у тым ліку якія пісалі пра тэатр і кіно (напрыклад, «Сінтонія», «Антэна» і інш), змяшчалі час ад часу на вокладках яе фатаграфіі.

Актрыса[правіць | правіць зыходнік]

Вялікім поспехам для Эвы было падпісанне ў 1938 года кантракту на рэкламу па радыё прадукцыі вядомай кампаніі «Герэньё», якая выраблялай мыла. Эва пачала працаваць у якасці дыктара, але марыла аб радыётэатры. У 1939 годзе Эва арганізуе першую акцёрскую групу для працы над кароткімі радыёспектаклямі.

З 1941 года пакідае сцэну і цалкам засяроджваецца на радыёпастаноўках і радыёрэкламе. Імя маладой актрысы радыётэатра Эвы Дуартэ робіцца ўсё больш вядомым, яе фатаграфіі ўсё часцей з'яўляюцца на вокладках ілюстраваных часопісаў — да ўжо згаданага вышэй можна дадаць «Радыёландыю» і «Г'ён». Эва таксама атрымлівае некалькі невялікіх роляў у кіно.

Паспяховым для кар'еры Эвы Дуартэ на радыё быў 1943 год, калі часопіс «Антэна» анансаваў новы праект радыёканала «Бельграна» пры падтрымцы фірмы «Герэньё». Прадугледжвалася пастаноўка радыёсерыяла «Гераіні ў гісторыі» з Эвай ў якасці вядучай актрысы. Цыкл радыёп'ес, задума якіх належала самой Эве, уключаў спектаклі аб вядомых жанчынах — імператрыцах, каралевах, актрысах (Жазефіне, Кацярыне II, Аляксандры Фёдараўне, Ганне Аўстрыйскай, лэдзі Гамільтан, Сары Бернар, Элеаноры Дузе і іншых).

Сустрэча з Хуанам Перонам[правіць | правіць зыходнік]

Эва Дуартэ і Хуан Перон у 1945 годзе

1943 год стаў важным ў асабістым жыцці Эвы. Тады яна ўпершыню пачула пра палкоўніка Хуана Перона. Вядома, што Перон, зацікаўлены ў папулярызацыі сваёй сацыяльнай палітыкі, неаднаразова наведваў радыё «Бельграна», дзе працавала Эва. Аднак ва ўспамінах Перон паведамляе, што іх знаёмства адбылося ў студзені 1944 года, калі Эва ў складзе групы артыстаў была запрошана на афіцыйную сустрэчу па арганізацыі збору сродкаў у дапамогу ахвярам землятрусу ў горадзе Сан-Хуан. У сваю чаргу, пазней Эва ў шматлікіх выступах і аўтабіяграфічнай кнізе, апублікаванай у 1951 годзе, называла знаёмства з Перонам «чароўным днём», які стаў пачаткам яе «сапраўднага жыцця». Сапраўды, сустрэча і любоўная сувязь з Перонам крута змянілі жыццё маладой актрысы. У 1944 годзе па яго ініцыятыве, Эва стала дыктарам новай палітычнай радыёперадачы «Насустрач лепшай будучыні», якая выходзіла ў эфір некалькі разоў на тыдзень. Праграма прапагандавала дзейнасць сакратарыята працы і яго кіраўніка. Тады ж Эва пачала супрацоўнічаць з сакратарыятам як старшыня новага прафсаюза работнікаў радыё. Калі Перон стаў міністрам абароны і віцэ-прэзідэнтам, яе становішча на канале «Бельграна» яшчэ больш умацавалася. Яе аклад дасягнуў рэкорднай сумы ў 35 тыс. песа. У пачатку 1945 года Эва ўпершыню атрымала прапанову зняцца ў галоўнай ролі ў фільме «Марнатраўніца». Перон асабіста наведваў здымкі, якія дзякуючы шчодраму фінансаванню былі абстаўлены з вялікай помпай.

Х. Перон адкрыта з'яўляўся са сваёй маладой сяброўкай, шакуючы калег-афіцэраў сувяззю з актрысай. Дзякуючы яе хадайніцтву Ф. Муньас Аспіры, аўтар тэкстаў да «Гераіняў у гісторыі», узначаліў адно з падраздзяленняў аддзела прапаганды пры прэзідэнце краіны, а А. Ніколіна атрымаў прызначэнне на пасаду кіраўніка ведамства сувязі і камунікацый. Гэта пагоршыла супярэчнасці паміж Перонам і вайсковымі чынамі, якія і так ужо былі напалоханыя ростам яго папулярнасці сярод працоўных. У пачатку кастрычніка 1945 года пад ціскам групы афіцэраў-змоўшчыкаў улады былі вымушаныя арыштаваць Перона.

17 кастрычніка 1945 года ўвайшло ў гісторыю Аргентціны як дата «вызвалення Перона народам» і ўзнікнення перанісцкага руху. У гэты дзень тысячы рабочых і іх сем'і сабраліся на плошчы Мая Буэнас-Айрэса перад прэзідэнцкім палацам, патрабуючы «вярнуць палкоўніка». Распаўсюджанае ўяўленне, згодна з якім Эвіта ўдзельнічала ў арганізацыі гэтых масавых выступаў (як гэта прадстаўлена ў мюзікле Эндру Лойда Уэбера «Эвіта», па якім зняты вядомы фільм з Мадоннай у галоўнай ролі), не адпавядае рэчаіснасці: у гэты час яна яшчэ не займалася палітыкай і не валодала ніякім уплывам. Самі ж пераністы звычайна перабольшваюць месца Эвы ў падзеях кастрычніка 1945 года. Гэта тлумачыцца тым, што Перон, імкнучыся падкрэсліць «спантаннасць» народнай падтрымкі, неаднаразова пісаў, што ў тыя дні менавіта яна ўзначаліла «безрубашэчнікаў» і разам з прафсаюзамі накіравала выступленні рабочых. На самай справе Эва ў той час была амаль невядомая ў рабочым асяроддзі і, нягледзячы на ўсю сваю энергію, магла дзейнічаць толькі як «сяброўка палкоўніка». Нават выступ вызваленага Перона перад «безрубашэчнікамі» яна чула толькі па радыё.

Хвароба і смерць[правіць | правіць зыходнік]

Эва была адной з найважнейшых апор перанісцкага рэжыму. Гэта было асабліва відавочна ў 1951-1952 гадах, калі ўрад сутыкнуўся з пагаршэннем эканамічнага становішча і абвастрэннем сацыяльных канфліктаў. Нягледзячы на сімптомы хваробы, якая ўпершыню праявілася ўжо ў студзені 1950 года, Эва працягвала напружана працаваць. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 1951 годзе яна здзейсніла шэраг агітацыйных паездак па краіне. Яе выступы трансляваліся па радыё. Усе прамовы Эвіты гэтага перыяду эмацыйныя, гарачыя, нават экзальтаваныя: Перон у іх прадстаўлены лёсавызначальным для Аргенціны чалавекам, «здольным абараніць заваёвы працоўных ад любых спроб іх адняць». Яе аўтарытэт у перанісцкім руху быў у гэты час выключна высокі.

Эвіта і Перон на балконе прэзідэнцкага палаца падчас мітынгу 17 кастрычніка 1951 года

Пра гэта сведчыць зварот да Эвы ў маі 1951 года CGT і жаночага аддзялення РР з просьбай даць згоду на вылучэнне яе кандыдатам у віцэ-прэзідэнты. Аднак супрацьдзеянне армейскага кіраўніцтва, якое не жадала бачыць на гэтай пасадзе жанчыну, і галоўнае, хвароба Эвы перашкодзілі ажыццяўленню гэтага плана. Пад ціскам ваенных Хуан Перон вымушаны быў адхіліць яе кандыдатуру. Праўда, пасля інаўгурацыі Перона ў чэрвені 1952 года яго жонцы быў дадзены сімвалічны тытул «Духоўнага лідара нацыі». У лістападзе 1951 года Эва перанесла аперацыю. У гэтыя дні па ўсёй краіне: у цэрквах, дамах і на вуліцах у самаробных алтарах — сотні тысяч аргенцінцаў запальвалі свечкі і маліліся аб тым, каб Бог дараваў Эвіце жыццё. Эва Перон памерла ва ўзросце 33 гадоў ад рака маткі 26 ліпеня 1952 года. Яе цела было забальзамавана і выстаўлена на ўсеагульны агляд да 1955 года, калі яе муж быў зрынуты падчас путчу. Цела была перавезена ў Мілан і пахавана пад імем Марыя Маджа Маджыстрыс. Хуан Перон вярнуўся з выгнання ў Аргенціну, зноў стаў прэзідэнтам і памёр у 1974 годзе. Пасля яго смерці цела Эвіты было перавезена назад у Аргенціну і неўзабаве канчаткова пахавана ў сямейным склепе сваякоў яе бацькі Дуартэ (нягледзячы на яе незаконнае паходжанне). Да гэтага часу многія пілігрымы наведваюць яе магілу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]