Эдвард Гараздоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Гараздоўскі
Фатаграфія
Дата нараджэння 1843[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1901[2][3]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Гараздоўскі (польск.: Edward Gorazdowski; 18431901) — варшаўскі дрэварытнік.

З 1863 года працаваў у часопісе «Tygodnik Ilustrowany», мастацкім кіраўніком якога ў той час быў Юліюш Косак. З цягам часу стаў найлепшым і амаль адзіным выканаўцам малюнкаў у гэтым часопісе. У 1873 годзе перайшоў у рэдакцыю «Kłosów». Пасля закрыцця часопіса ў 1890 годзе, вярнуўся ў «Tygodnik Ilustrowany».

Быў адным з найлепшых дрэварытнікаў свайго часу і аўтарам некалькіх сотняў высакаякасных дрэварытаў. Да найлепшых належаць тыя, што ствараліся паводля малюнкаў Юліюша Косака і Міхала Андрыёлі. Акрамя таго, ілюстраваў кнігі, у тым ліку раман «Мэір Эзофавіч» (польск.: «Meir Ezofowicz») Элізы Ажэшкі, «Старая байка» (польск.: «Stara baśń») Юзафа Крашэўскага, або «На перавале» (польск.: «Na przełęczy») Станіслава Віткевіча.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі