Эдвард Колі Бёрн-Джонс
| Эдвард Колі Бёрн-Джонс | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
17 чэрвеня 1898 (64 года) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Жанр: | |
| Вучоба: |
Дантэ Габрыэль Расеці, Італія |
| Стыль: | |
| Вядомыя працы: | |
Эдуард Колі БЁРН-ДЖОНС (Sir Edward Burne-Jones; 28 жніўня 1833, г. Бірмінгем, Вялікабрытанія — 17 чэрвеня 1898) — англійскі мастак, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Прадстаўнік прэрафаэлітаў.
У 1859 і 1862 працаваў у Італіі. Зазнаў уплыў Д. Г. Расеці. Звяртаўся да стылізацыі ў духу італьянскага кватрачэнта. Яго дэкаратыўныя кампазіцыі 1870—90-х г. на рэлігійныя і легендарныя сюжэты («Залатая лесвіца», «Кароль Кафетуа і жабрачка», «Любоў сярод руін») адметныя трохі манерным, гнуткім лінейным рытмам, цягай да арнаментальнасці, рысамі рамантычнай усхваляванасці і ідэалізацыі. Выкананыя ім для майстэрняў У. Морыса ілюстрацыі (да «Збору Джэфры Чосера», 1896, разам з У. Морысам), эскізы габеленаў, мазаік, вітражоў, прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва спрыялі адраджэнню англійскіх мастацкіх рамёстваў.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Бёрн-Джонс // БЭ ў 18 т. Т. 3. Мн., 1996.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвард Колі Бёрн-Джонс- Edward Burne-Jones — Birmingham Museum and Art Gallery(англ.)
- Victorian Web(англ.)
- Біяграфія на Victorian Art in Britain(англ.)