Эдвард Лі Торндайк

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Эдвард Лі Торндайк (англ.: Edward Lee Thorndike, 31 жніўня 18749 жніўня 1949) — амерыканскі псіхолаг.

Біяграфія [правіць]

Працаваў амаль усю сваю кар'еру ў Педагагічным коледжы Калумбійскага ўніверсітэта. Яго даследаванні паводзін жывёл і навучальнага працэсу ўвасобіліся ў тэорыі тыорыі канэктыянізму і дапамаглі ўсталяваць навуковую аснову для сучаснай псіхалогіі адукацыі. Яшчэ ён працаваў над вырашэннем некаторых прыкладных праблем, такіх як тэставанне і экзаменаванне працаўнікоў. Ён быў сябрам праўлення Псіхалагічнай карпарацыі, і служыў прэзідэнтам Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі ў 1912 годзе.

Асноўныя працы [правіць]

  • Разум жывёл / «Animal intelligence» (1898);
  • Адукацыйная псіхалогія / «Educational psychology» v. 1—2 (1913);
  • Псіхалогія жаданняў, інтарэсаў і прыязнасцяў / «The psychology of wants, interest and attitudes» (1935);
  • Прырода чалавека ў сацыяльных адносінах / «Human nature and the social order» (1940);
  • Псіхалогія і навука адукацыі / «Psychology and the science of education: selected frighting of Edward L. Thorndike» (1962).

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).