Эдвард Хіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдвард Хіт

Эдуард Рычард Джордж ХІТ (англ.: Edward Richard George Heath; 9 ліпеня 1916, Бродстэрс, Вялікабрытанія17 ліпеня 2005) — брытанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. 69-ы прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт. 3 1950 дэпутат парламента ад Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі, у 1965—75 яе лідар. У 1959—64 неаднаразова міністр, у 1970—74 прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Урад Э. Xіта імкнуўся абмежаваць правы рабочых на забастоўкі, падпісаў Дагавор аб забароне размяшчэння ядзернай зброі на марскім дне (1971), увёў прамое кіраванне Паўночнай Ірландыяй з Лондана (1972), дамогся ўступлення Вялікабрытаніі ў Еўрапейскую эканамічную супольнасць (1973).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2003. — 512 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.