Эдгар, кароль Англіі
| Эдгар Міралюбівы Ēadgār |
||
|
||
|---|---|---|
| 1 кастрычніка 959 — 8 ліпеня 975 | ||
| Каранацыя: | 11 мая 973 | |
| Папярэднік: | Эдвіг | |
| Пераемнік: | Эдуард Пакутнік | |
| Нараджэнне: | 943 Уэсекс, Англія |
|
| Смерць: | 8 ліпеня 975 Уінчэстэр, Англія |
|
| Пахаваны: | Гластанберыйскае абацтва, Гластанберы, Сомерсет, Англія | |
| Дынастыя: | Уэсекская дынастыя | |
| Бацька: | Эдмунд I | |
| Маці: | Эльфгіта | |
| Жонка: | 1-я: Этэльфледа 2-я: Вульфрыт 3-я: Эльфрыда |
|
| Дзеці: | Ад 1-га шлюбу: сын: Эдуард II Ад 2-га шлюбу: дачка: Эдгіта Ад 3-га шлюбу: сыны: Эдмунд, Этэльрэд II |
|
Эдгар Міралюбівы (стар.-англ.: Ēadgār; 7 жніўня 943 — 8 ліпеня 975) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, уладарыў у 959—975 гадах. Малодшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты, брат Эдвіна, святы Рымска-каталіцкай царквы (дзень ушанавання — 8 ліпеня). [1]
У 958 годзе арыстакратыя Мерсіі і Нартумбрыі на тайным сходзе аб'явіла Эдгара каралём тэрыторыі на поўначы ад Тэмзы, але паўнавартасным манархам ён стаў толькі ў 959 годзе, пасля смерці свайго брата караля Эдвіна. Ступіўшы на прыстол, Эдгар вярнуў з выгнання Данстана — абата, які меў вялікі ўплыў у краіне ў часы Эдмунда I і, магчыма, валодаў большай уладай чым сам кароль. Эдгар назначыў Дунстана спачатку епіскапам Уорчэстэра, потым Лондана, а потым павысіў да сана архіепіскапа Кентэрберыйскага.
У гістарычных крыніцах таго часу адзначаецца, што Дунстан не ўхваляў караля з-за яго вобразу жыцця і працяглы час адказваўся каранаваць Эдгара. Але нягледзячы на ўсе рознагалоссі Дунстан заставаўся галоўным парадчыкам пры двары.
Эдгар пазбягаў ваенных канфліктаў, таму і атрымаў мянушку «Міралюбівы». У 970 годзе ён саступіў паўночную частку Нартумбрыі шатландскаму каралю Кенету II, што змагло на пэўны час зняць напругу паміж каралеўствамі.
11 мая 973 года ва ўзросце трыдцаці гадоў Эдгар быў каранаваны ў Бацкім абацтве. На каранацыю былі закліканы шэсць каралёў суседніх дзяржаў, у тым ліку каралі Шатландыі і Стратклайда, якія пакляліся ў вернасці быць васаламі Эдгара на вадзе і на зямлі.
Памёр 8 ліпеня 975 года ў Вінчэстэры, але быў пахаваны ў Гластанберыйскім абацтве.
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдгар, кароль Англіі- Edgar of England At Find A Grave (англ.)
| Папярэднік: Эдвіг |
Кароль Англіі 959—975 |
Пераемнік: Эдуард Пакутнік |
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |