Эдгар дэ Валь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдгар дэ Валь
Edgar von Wahl
Дата нараджэння:

11 жніўня 1867(1867-08-11)

Месца нараджэння:

г.Першамайск Мікалаеўскай вобласці, Украіна

Дата смерці:

9 сакавіка 1948(1948-03-09) (80 гадоў)

Месца смерці:

Эстонія, СССР

Навуковая сфера:

лінгвістыка

Эдга́р дэ (фон) Валь (Edgar de Wahl, Edgar von Wahl, 11 жніўня 1867 - 9 сакавіка 1948) - стваральнік міжнароднай штучнай мовы акцыдэнталь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1867 годзе ў Альвіополе (зараз Першамайск Мікалаеўскай вобласці, Украіна). Балтыйскі немец з дваранскай сям'і. Вучыўся ў Санкт-Пецярбурге, выкладаў фізіку і матэматыку ў Рэвелі (зараз Талін, Эстонія). Валодаў шматлікімі еўрапейскімі мовамі. У маладосці быў прыхільнікам валапюка.

Адразу пасля апублікавання ў 1887 годзе праекта мовы эсперанта пачынае перапіску з Л. Заменгофам. Згодна з яго прапановай першапачатковыя карэлятывы часу kian - калі, tian - тады, ĉian - заўсёды, аманімічныя формам вінавальнага склону займеннікавых прыметнікаў kia - які, tia - такі, ĉia- усякі, былі заменены Заменгофам на kiam, tiam, ĉiam. Пераклаў на эсперанта "Княжну Мэры" М.Ю.Лермантава(1889, другое выданне 1896), стаўшы трэцім пасля Заменгофа і Антонія Грабоўскага аўтарам-эсперантыстам. Быў аднім са стваральнікаў пецярбургскага таварыства "Espero", актыўна ўдзельнічаў у газеце "La Esperantisto".

Пасля таго, як у 1894 годзе былі адвергнуты прапанаваныя Заменгофам рэформы (пазней увасабіўшыяся ў мове іда), дэ Валь пакідае эсперанта-рух і пачынае працу над новай, больш натуралістычнай штучнай мовай. Унёс шэраг прапаноў у мову мундалінгве Ю.Лотта. У 1906 годзе публікуе першы варыянт уласнага лінгвапраекта пад назвай "аулі" (Auli, ад Auxiliari Lingue International - міжнародная дапаможная мова), які стаў асновай акцыдэнталя. У 1907 годзе рэфармуе мову нэўтраль для ўдзела ў конкурсе, аб'яўленым Сусветнай дэлегацыяй па прыняццю міжнароднай мовы.

Эдгар дэ Валь (справа, 1927)

У 1921 годзе разам з Я.І.Лінцбахам аднаўляе таварыства "Касмаглот(т)", якое дзейнічала у 1916-1918 гадах у Санкт-Пецярбурге. У 1922 годзе выдае першы нумар часопіса "Kosmoglott", дзе выказвае прынцыпы і граматычныя правілы новай мовы, якая пасля атрымае назву акцыдэнталь ("заходні"). У журнале "Kosmoglot" (з 1927 года - "Cosmoglotta") разглядаліся розныя лінгвапраекты, у 20-я гады ён быў даволі плюралістычнай трыбунай для абмеркавання праблем і накірункаў інтэрлінгвістыкі ("касмаглотыкі"). Развіццё акцыдэнталя Эдгар дэ Валь пакінуў яго носьбітам. З пачаткам Другой сусветнай вайны яго кантакты з акцыдэнталістскім рухам (базіраваўшымся ў нейтральнай Швейцарыі), сталі эпізадычнымі.

Памёр у 1948 годзе ў адным з эстонскіх санаторыяў, дзе правёў апрошнія гады жыцця.