Эдмон Адольф дэ Ротшыльд
| Эдмон Адольф дэ Ротшыльд Edmond Adolphe de Rothschild |
|||
| Дата нараджэння: | 30 верасня 1926 | ||
|---|---|---|---|
| Месца нараджэння: | Парыж | ||
| Дата смерці: | 2 лістапада 1997 (71 год) | ||
| Месца смерці: | Жэнева | ||
| Род дзейнасці: | банкір, філантроп | ||
| Бацька: | Морыс дэ Ротшыльд | ||
| Жонка: | 1. Веселінка Уладава Георгіева 2. Надзін Нелі Жанет Л'хапіталіер |
||
| Дзеці: | Біньямін дэ Ротшыльд | ||
| Узнагароды і прэміі: |
|
||
Барон Эдмон Адольф дэ Ротшыльд (30 верасня 1926 - 2 лістапада 1997) — член французскай галіны фінансавай дынастыі Ротшыльдаў.[1]
Змест |
Сям'я[правіць]
Яго бацькі — барон Морыс дэ Ротшыльд і швейцарская баранэса Наэмі Хальфен — развяліся, калі ён быў дзіцем. Яго дзед — Эдмон дэ Ротшыльд. Яго стрыечныя браты — Элі дэ Ротшыльд, Гі дэ Ротшыльд, Ален дэ Ротшыльд. Напачатку рэжыму Вішы ў Францыі яго бацька прагаласаваў супраць маршала Анры Філіпа Петэна, што вымусіла маці Эдмона павезці яго да сябе ў радавое памесце Château de Pregny у нейтральнай Швейцарыі ў 1940 годзе.[2]
Ён жаніўся на Веселінцы ў 1958 годзе, але гэты шлюб апынуўся няўдалым.[2] На сваёй другой жонцы, Надзін Л'хапіталіер, актрысе, ён жаніўся ў 1963 годзе. Яна была каталічкай, але перайшла ў іўдаізм. Неўзабаве пасля вяселля ў іх нарадзіўся сын Біньямін дэ Ротшыльд.
Бізнес[правіць]
Банкаўская справа[правіць]
Пасля заканчэння Універсітэта Жэневы[3] і атрымання дыплома юрыста ў Парыжы ён тры гады прапрацаваў у банку de Rothschild Frères, пасля чаго ён заснаваў свой інвестыцыйны банк La Compagnie Financière Edmond de Rothschild. Акрамя таго ён інвеставаў у Banque privée Edmond de Rothschild у Жэневе і Club Med. У 1973 годзе ён інвеставаў $22 млн. у Bank of California і прадаў свае акцыі ў 1984 годзе, да таго як той быў прададзены Mitsubishi Bank у 1985 годзе.[1][2]
Вінаробства[правіць]
Быў фундатарам шато Лафіт-Ротшыльд. Купіў Шато Кларк (Château Clarke) у 1970-х гадах, якое стала паспяхова прадаваць кашэрнае віно.[2] Яму таксама належаў Savour Club, французскі вінны клуб, і Château Malmaison, якое ён падарыў сваёй жонцы.[1]
Узнагароды[правіць]
Cтаў Камандорам Ордэна мастацтваў і літаратуры ў 1990 і быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна ў 1994 годзе.[3]
Спасылкі[правіць]
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Prial, Frank J. Baron Edmond de Rothschild, 71, French Financier, Dies. New York Times (November 4,. 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Faith, Nicholas Obituary: Baron Edmond de Rothschild. The Independent (4 November 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
- ↑ 3,0 3,1 The Peerage: Edmond Adolphe de Rothschild. Thepeerage.com. Праверана 29 сакавіка 2009.