Эдмунд Жалезнабокі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмунд Жалезнабокі
Ēadmund II
13-ы кароль Англіі
з 23 красавіка 1016
Папярэднік Этэльрэд II
Пераемнік Кнуд Вялікі

Нараджэнне каля 988
Смерць 30 лістапада 1016(1016-11-30)[1][2][…]
Месца пахавання
Род Уэсекская дынастыя
Бацька Этэльрэд Неразумны[3]
Маці Эльфгіфу Ёркская[d][3]
Жонка каля Ealdgyth[d][3][4]
Дзеці Эдуард Выгнаннік[d][3] і Edmund Ætheling[d][5]
Веравызнанне халкідонства[d]
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмунд Жалезнабокі (стар.-англ.: Eadmund; 988/993 — 30 лістапада 1016) — кароль Англіі з 23 красавіка па 30 лістапада 1016 года, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Празваны «Жалезнабокім» з-за яго намаганняў у барацьбе супраць вікінгскай навалы пад кіраўніцтвам Кнуда Вялікага. З’яўляўся кіраўніком Уэсекса, альбо тэрыторыі на поўдзені ад Тэмзы. Поўнач Англіі была пад кіраўніцтвам Кнуда, які стаў каралём усёй Англіі пасля смерці Эдмунда.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Эдмунд быў другім сынам караля Этэльрэда Неразумнага (яшчэ вядомага як Этэльрэд II) і яго першай жонкі Эльфгіфу Ёрскай. Ён меў траіх братоў, самым старэйшым з якім быў Этэльстан, а двое малодшых Эдрэд і Экгберг. Яго маці памерла ў 996 годзе і праз нейкі час яго бацька ажаніўся з Эмай Нармандскай.

Часы кіраўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Этэльрэд цяжка захварэў і памёр 23 красавіка 1016 года. Эдмунд атрымаў у спадчыну трон і ў каралеўства з’явілася надзея на ахову краіны, якую ў той час спрабаваў захапіць Кнуд Вялікі. Пакуль датчане асаджалі Лондан, Эдмунд каранаваўся ў Уэсексе і пачаў збіраць войска. Ён нанёс паразу сваім ворагам двойчы, але 18 кастрычніка Кнуд змог нанесці рашучы ўдар Эдмунду ў бітве ля Ашынгдана ў Эсексе. Пасля бітвы абодва каралі падпісалі дамову, паводле якой Эдмунд захоўваў за сабой Уэсекс, а Кнуд набываў землі на поўначы ад Тэмзы. У дадатак яны пагадзіліся, што тэрыторыі таго хто першы стане нябожчыкам адыйдуць пад уладу жывога.

Смерць[правіць | правіць зыходнік]

30 кастрычніка 1016 года, кароль Эдмунд памёр у Оксфардзе ці ў Лондане. Яго тэрыторыі па дамове адыйшлі да Кнуда, які пасля гэтага стаў звацца: кароль Англіі. Прычына смерці Эдмунда так ніколі і не была высветлена. Можна меркаваць што, гэта была натуральная смерць [6], але некаторыя лічаць, што ён быў забіты вікінгскім кінжалам [7]. Эдмунд быў пахаваны ў Гластанберыйскім абацтве ў Сомерсеце. Яго месца пахавання згублена на цяперашні час.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]