Эдмунд I
| Эдмунд I Ēadmund I Æðeling |
||
|
||
|---|---|---|
| 27 кастрычніка 939 — 26 мая 946 | ||
| Папярэднік: | Этэльстан | |
| Пераемнік: | Эдрэд | |
| Нараджэнне: | 921 Уэсекс |
|
| Смерць: | 26 мая 946 Паклчэрч, Глостэршыр, Англія |
|
| Пахаваны: | Гластанберскае абацтва, Гластанберы | |
| Дынастыя: | Уэсекская дынастыя | |
| Бацька: | Эдуард Старэйшы | |
| Маці: | Эгвіна | |
| Жонка: | 1-я: Эльфгіфа 2-я: Этэльфледа з Дамергема |
|
| Дзеці: | Ад 1-га шлюбу: сыны: Эдвіг, Эдгар |
|
Эдмунд I (стар.-англ.: Ēadmund, 921 — 26 мая 946) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 939—946 гадах. Таксама знакаміты пад імем Эдмунд Цудоўны (англ.: Edmund the Magnificent). Старэйшы сын караля Эдуарда Старэйшага і яго трэцяй жонкі Эгвіны.
У 937 годзе разам са сваім зводным братам Этэльстанам змагаўся з нарвежцамі ў бойцы каля Брунанбургу. Пасля смерці Этэльстана 27 кастрычніка 939 года стаў каралём, бо брат не меў дзяцей.
Адразу пасля каранавання з'явілася небяспека з боку Олафа III, сына Гутфрыда, які ўладарыў у Дубліне. Олаф варваўся ў Нартумбрыю і пры падтрымцы епіскапа Ёрка Вульфстана, акупаваў тэрыторыю пяці гарадоў — Дэрбі, Лінкальну, Нотынгему, Стэмфарду і Лестэру, некалькі складаўшых важную частку Данелагу. Эдмунду атрымалася вярнуць землі толькі праз тры гады.
У 945 годзе Эдмунд падпарадкаваў Камберлэнд, але саступіў яго каралю Шатландыі Малькаму I ў абмен на сяброўскае пагадненне аб вайсковай узаемападтрымцы на вадзе і на зямлі.
На працягу ўсяго перыяду ўладарання моцны уплыў на Эдмунда аказваў абат Данстан, якога кароль зрабіў абатам Гластанберы. Абат меў пры двары амаль што неабмежаваную ўладу і практычна цалкам вызначаў палітыку манарха.
Напачатку 946 году Эдмунд адправіў паслоў у Францыю, каб дамовіцца аб дапамозе змяшчонага караля Людовіка Заморскага, якога выхаваў Эдмунд. Але завяршыць гэта ён не паспеў.
26 мая 946 года Эдмунд быў забіты падчас святкавання дня святога Аўгусціна. Быў пахаваны ў абацтве Гластанберы. Трон атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Эдрэд.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдмунд I- Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады(англ.)
| Папярэднік: Этэльстан |
Кароль Англіі 939 — 946 |
Пераемнік: Эдрэд |
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
