Эдуарда Чыльіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуарда Чыльіда
ісп.: Eduardo Chillida
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ісп.: Eduardo Chillida Juantegui
Дата нараджэння 10 студзеня 1924(1924-01-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 2002(2002-08-19)[1][2][…] (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Pedro Chillida[d]
Дзеці Eduardo Txillida Beltzuntze[d]
Род дзейнасці скульптар, ілюстратар, дзеяч выяўленчага мастацтва, графік, рысавальнік, футбаліст
Жанр абстракцыянізм
Вучоба
Мастацкі кірунак абстракцыянізм
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуарда Чыльіда (ісп.: Eduardo Chillida Juantegui, 10 студзеня 1924, Сан-Себасцьян — 19 жніўня 2002, Сан-Себасцьян) — іспанскі скульптар, графік, мастак кнігі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдуарда Чыльіда нарадзіўся і вырас у Краіне Баскаў. У юнацтве захапляўся футболам, але пасля сур’ёзнай траўмы калена быў вымушаны адмовіцца ад спорту. У 1943—1947 вывучаў архітэктуру ў Мадрыдзе. У 1948—1951 жыў у Парыжы, дзе вывучаў архаічную грэчаскую пластыку і пачаў займацца скульптурай, пазнаёміўся з Брынкушы, Джакамеці, на яго працы звярнуў увагу Гастон Башляр.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Манументальныя абстрактныя кампазіцыі, часцей за ўсё — з жалеза, спалучаюцца ў Чыльіды з графікай, газетнымі калажамі, ён ілюстраваў кнігі Андрэ Фрэно, Чорана і інш.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Чыльіда быў ганаровым членам шматлікіх еўрапейскіх мастацкіх акадэмій, ён прадстаўляў Іспанію на Венецыянскай Біенале 1958, удастоены прэміі Кандзінскага (1960), прэміі Карнегі (1964), прэміі Вільгельма Лембрука і зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія (1966), прэміі Вольфа (1984/5), прэміі Прынца Астурыйскага (1987) і Імператарскай прэміі Японіі (1991).

Зноскі

  1. а б Eduardo Chillida
  2. а б Eduardo Chillida // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2018. — ISBN 978-0-19-977378-7doi:10.1093/BENZ/9780199773787.ARTICLE.B00037444
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Dering: Eduardo Chillida — Grafiken und Skulpturen aus vier Jahrzehnten. Niggli Verlag, Sulgen/Zürich 2001, ISBN 3-906966-01-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]