Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі
Дата нараджэння 6 (18) сакавіка 1823(1823-03-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 (13) красавіка 1898(1898-04-13) (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гінеколаг, хірург, акушэр
Навуковая сфера гінекалогія, акушэрства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцыны[d]
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага
Ордэн Святога Аляксандра Неўскага

Эдуард-Антон Якаўлевіч Красоўскі (18231898) — акадэмік, лейб-акушэр, сапраўдны тайны саветнік, гінеколаг, акушэр, заснавальнік акушэрства ў Расіі.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 6 (18 сакавіка) 1823 года ў Слуцку.

У 1842 годзе Красоўскі скончыў Слуцкую гімназію. У 1848 годзе, адвучыўшыся ў медыка-хірургічнай акадэміі, дзе вывучаў аператыўную хірургію пад кіраўніцтвам М. І. Пірагова, атрымаў прафесію лекара. З 1849 года працаваў ардынатарам клінікі акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб. У 1852 годзе атрымаў ступень доктара медыцыны, абараніўшы дысертацыю на тэму «Melatemato quaedam de uteri ruptura».

Медыцынская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Красоўскі па справядлівасці лічыцца самым выдатным рускім акушэрам XIX стагоддзя. Ён падняў на вялікую вышыню аператыўнае акушэрства і аператыўную гінекалогію ў Расіі і ў гэтых адносінах стаў аўтарытэтам ва ўсім вучоным свеце.

Асаблівую славу ён набыў як адзін з самых ранніх і выдатных аварыятамістаў. У 1862 ён упершыню вырабіў аварыятамію са шчасным зыходам і распрацаваў арыгінальны спосаб гэтай аперацыі. Красоўскі правёў больш за 800 аперацый, што складала для таго часу велізарную лічбу[1].

Таксама Красоўскі займаўся пытаннямі даследавання маткі зондам, лячэннем пры скрыўленні маткі, засцярогай пахвіны пры родах выкарыстаннем надрэзаў і іншымі.

Красоўскі быў ініцыятарам заснавання першай у Расіі кафедры педыятрыі.

Сумесна з іншымі ўрачамі, ім было заснавана першае гінекалагічнае і акушэрскае таварыства ў Пецярбургу, якім ён старшыняваў некалькі гадоў.

З 1887 па 1892 Красоўскі быў адным з рэдактараў «Журнала акушерства и женских болезней».

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • «De l’ovariotomie» (з атласам, 1868; пазней выйшла і на рускай мове)
  • «Курс практического акушерства» (СПб., 1865)
  • «Оперативное акушерство» (1879; 4-е выданне)
  • «Оперативное акушерство со включением учения о неправильностях женского таза» (СПб., 1889; 4-е выданне)

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганаровы член 34 рускіх і замежных навуковых таварыстваў.
  • Узнагароджаны ордэнам Аляксандра Неўскага. Імя акадэміка Красоўскага носіць Клініка акушэрства і гінекалогіі Санкт-Пецярбургскай Ваенна-медыцынскай акадэміі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]