Эдуард Бернет Тайлар
| Эдуард Бернет Тайлар | |
| Edward Burnett Tylor | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
2 студзеня 1917 (84 года) |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Месца працы: | |
| Вядомы як: |
адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі |
Эдуард Бернет Тайлар (Тэйлар; англ.: Edward Burnett Tylor; 2 кастрычніка 1832, раён Лондана Кэмбервіл — 2 студзеня 1917) — выбітны англійскі этнограф, культуролаг, даследчык рэлігійных абрадаў і цырымоній. Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі.
Навуковая дзейнасць [правіць]
Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі. Лічыцца бацькам эвалюцыйнай тэорыі развіцця культуры. У 1871 абраны членам Каралеўскага навуковага таварыства, з 1896 прафесар першай у Англіі кафедры антрапалогіі пры Оксфардскім універсітэце.
Разглядаў культуру як рацыянальнае ўтварэнне для паляпшэння жыцця людзей у грамадстве. Сцвярджаў, што прагрэс культуры адбываецца дзякуючы таму, што ўсе народы, на якім бы ўзроўні развіцця яны не знаходзіліся, уносяць у яе свой непаўторны ўклад. Найбольш развітымі грамадствамі лічыў тыя, у якіх больш адукаваных і культурных людзей. Крыніцу рэлігіі бачыў у псіхічнай дзейнасці індывідаў. З'яўляўся прыхільнікам адналінейнай эвалюцыі, якая ўяўляецца працэсам самаразвіцця ідэй (навуковых ведаў, тэхнічных вынаходніцтваў і інш.).
Сярод яго асноўных прац — «Першабытная культура» (1871), «Уводзіны ў вывучэнне Чалавека і Цывілізацыі» (1881) і інш. З вучняў Э. Тэйлара найбольшую вядомасць атрымаў Дж. Фрэзер.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Leopold, JoanCulture in Comparative and Evolutionary Perspective: E. B. Tylor and the Making of Primitive Culture . Berlin: Dietrich Reimer Verlag, 1980.
- Marett, R.R. Modern Sociologists - Tylor. New York: John Wiley and Sons, Inc., 1936.
- Tylor, Sir Edward Burnett // New Illustrated Columbia Encyclopedia. 1979 ed.