Эдуард Васілевіч Малафееў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эдуард Малафееў
Поўнае імя Эдуард Васілевіч Малафееў
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1942(1942-06-02)[1][2] (81 год)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь, Сцяг Расіі Расія
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
1960 Сцяг СССР Авангард (Каломна) 22 (0)
1961—1962 Сцяг СССР Спартак (Масква) 4 (0)
1963—1974 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 278 (114)
Нацыянальная зборная[* 2]
1963—1968 Сцяг СССР СССР 40 (6)
Трэнерская кар’ера
1974—1975 Сцяг СССР Дынама (Мінск) трэнер
1977—1978 Сцяг СССР Дынама (Брэст)
1978—1983 Сцяг СССР Дынама (Мінск)
1979 Сцяг БССР БССР
1983—1984 Сцяг СССР СССР (алімпійская)
1984—1986 Сцяг СССР СССР
1985—1987 Сцяг СССР Дынама (Масква)
1988—1991 Сцяг СССР Дынама (Мінск)
1992 Сцяг Расіі (1991 – 1993) Асмарал (Кіславодск)
1993—1994 Сцяг Расіі Дынама-Газавік (Цюмень)
1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Змена (Мінск)
1995 Сцяг Расіі Дынама-Газавік (Цюмень)
1996—1998 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала)
1999—2000 Сцяг Расіі Пскоў
2000—2003 Сцяг Беларусі Беларусь
2001—2002 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2002—2003 Сцяг Расіі Пскоў
2003 Сцяг Расіі Факел-Варонеж
2005—2006 Сцяг Літвы Каўнас
2006 Сцяг Шатландыі Харт оф Мідлатыян в.а.
2006—2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
2007 Сцяг Літвы Шылуце
2008—2009 Сцяг Расіі Дынама (СПб)
2009—2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
2010 Сцяг Расіі Дынама (СПб)
2010—2011 Сцяг Расіі Пскоў-747
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Іспанія 1964
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1983
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Эдуард Малафееў (нар. 2 чэрвеня 1942, Краснаярск, РСФСР) — савецкі футбаліст, нападнік зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1967). Пасля — савецкі і беларускі футбольны трэнер, Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1979), Заслужаны трэнер СССР (1989).

Кар’ера іграка[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў Каломне за мясцовы «Авангард», пазней гуляў за маскоўскі «Спартак». У 1963 годзе быў запрошаны ў мінскае «Дынама», дзе гуляў больш за 10 год (1963—1974). За «Дынама» забіў 114 галоў, што дазволіла ўвайсці ў склад клуба Рыгора Фядотава.

У 1963—1968 гадах гуляў за зборную СССР. Срэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы 1964.

Кар’ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар’еры перайшоў на трэнерскую працу. У 1978 г. узначаліў мінскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР (1982). Пазней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002).

У 1984—1986 гадах быў галоўным трэнерам зборнай СССР, якая пад яго кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 1986.

Пазней трэніраваў розныя клубы Расіі, Беларусі і Літвы. У 2000—2003 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якую прывёў да лепшага дасягнення (3 месца ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002).

У снежні 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесці клуб да залатых медалёў чэмпіянату, але з-за хваробы пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўжо ў маі 2010 года. У 2010—2011 зноў працаваў у Расіі, а з 2012 года працуе ў структуры мінскага «Дынама», курыруючы моладзевыя каманды.

Зноскі

  1. Eduard Malofeev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eduard Malofeyev // FBref.com

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Малафе́еў Эдуард Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 460. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]