Эдуард Васільевіч Малафееў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Эдуард Малафееў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эдуард Васільевіч Малафееў
Нарадзіўся 2 чэрвеня 1942(1942-06-02) (71 год)
Краснаярск, РСФСР
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 175 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападаючы
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1960 Сцяг СССР Авангард (Каломна) 22 (0)
1961 — 1962 Сцяг СССР Спартак (Масква) 4 (0)
1963 — 1974 Сцяг СССР Дынама (Мінск) 278 (114)
Нацыянальная зборная**
1963 — 1968 Сцяг СССР СССР 40 (6)
Трэнерская кар'ера
1974 — 1975 Сцяг СССР Дынама (Мінск) трэнер
1977 — 1978 Сцяг СССР Дынама (Брэст)
1978 — 1983 Сцяг СССР Дынама (Мінск)
1983 — 1984 Сцяг СССР СССР (алімпійская)
1984 — 1986 Сцяг СССР СССР
1985 — 1987 Сцяг СССР Дынама (Масква)
1988 — 1991 Сцяг СССР Дынама (Мінск)
1992 Сцяг Расіі (1991 – 1993) Асмарал (Кіславодск)
1993 — 1994 Сцяг Расіі Дынама-Газавік (Цюмень)
1995 Сцяг Беларусі (1991-1995) Змена (Мінск)
1995 Сцяг Расіі Дынама-Газавік (Цюмень)
1996 — 1998 Сцяг Расіі Анжы (Махачкала)
1999 — 2000 Сцяг Расіі Пскоў
2000 — 2003 Сцяг Беларусі Беларусь
2001 — 2002 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск)
2003 Сцяг Расіі Факел-Варонеж
2005 — 2006 Сцяг Літвы Каўнас
2006 — 2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск)
2007 Сцяг Літвы Шылутэ
2008 — 2009 Сцяг Расіі Дынама (СПб)
2009 — 2010 Сцяг Беларусі Шахцёр (Салігорск)
2010 Сцяг Расіі Дынама (СПб)
2010 — 2011 Сцяг Расіі Пскоў-747

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах.

Эдуард Васільевіч Малафееў (2 чэрвеня 1942, Краснаярск, РСФСР) — савецкі футбаліст, нападнік зборнай СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1967). Пасля — савецкі і беларускі футбольны трэнер, Заслужаны трэнер Беларускай ССР (1979), Заслужаны трэнер СССР (1989).

Кар'ера іграка[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар'еру ў Каломне за мясцовы «Авангард», пазней гуляў за маскоўскі «Спартак». У 1963 быў запрошаны ў мінскае «Дынама», дзе гуляў больш за 10 год (1963—1974). За «Дынама» забіў 114 галоў, што дазволіла ўвайсці ў склад Клуба Рыгора Фядотава.

У 1963—1968 гуляў за зборную СССР. Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы 1964.

Кар'ера трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння кар'еры перайшоў на трэнерскую працу. У 1978 узначаліў мінскае «Дынама», якое прывёў да золата чэмпіянату СССР (1982). Пазней яшчэ два разы вяртаўся ў «Дынама» (1988—1991, 2001—2002).

У 1984—1986 быў галоўным трэнерам зборнай СССР, якая пад яго кіраўніцтвам перамагла ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 1986.

Пазней трэніраваў розныя клубы Расіі, Беларусі і Літвы. У 2000—2003 быў галоўным трэнерам зборнай Беларусі, якую прывёў да лепшага дасягнення (3 месца ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2002).

У снежні 2009 быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра». Абяцаў прывесці клуб да залатых медалёў чэмпіянату, але з-за хваробы пакінуў пасаду галоўнага трэнера ўжо ў маі 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:СССР на ЧЕ 1964 Шаблон:СССР на ЧС 1966 Шаблон:СССР на ЧЕ 1968 Шаблон:Трэнеры ФК Дынама Мінск Шаблон:Трэнеры зборнай СССР па футболу Шаблон:Трэнеры ФК Дынама Масква Шаблон:Трэнеры ФК Анжы

Шаблон:Трэнеры ФК Дынама Санкт-Пецярбург Шаблон:Лепшыя бамбардзіры чэмпіянату СССР па футболу

Шаблон:USSR-footy-bio-stub