Эдуард Джабеевіч Какойты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард Джабеевіч Какойты
ас.: Кокойты Джабейы фырт Эдуард
Эдуард Джабеевіч Какойты
сцяг
2-і Прэзідэнт Рэспублікі Паўднёвая Асеція
сцяг
18 снежня 2001 — 10 снежня 2011
Папярэднік: Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў
Пераемнік: Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў (в. а.)
Леанід Харытонавіч Цібілаў
сцяг
В. а. прэм'ер-міністра Рэспублікі Паўднёвая Асеція
14 жніўня 2003 — 17 верасня 2003
Папярэднік: Герасім Георгіевіч Хугаеў
Пераемнік: Ігар Віктаравіч Санакоеў
 
Партыя: Паўднёва-Асяцінская Рэспубліканская палітычная партыя «Адзінства»
Адукацыя: Паўднёва-Асяцінскі педагагічны інстытут
Прафесія: Настаўнік фізкультуры
Веравызнанне: праваслаўе
Нараджэнне: 31 кастрычніка 1964(1964-10-31) (49 гадоў)
Сцяг СССР Цхінвалі, Паўднёва-Асяцінская аўтаномная вобласць, Грузінская ССР, СССР
Дзеці: трое
 
Узнагароды:
Шаблон:Ордэн Уацамонга Шаблон:Ордэн Гонар і слава I ступені Шаблон:Ордэн Рэспублікі, ПМР

Эдуа́рд Джабе́евіч КАКО́ЙТЫ (асец. Кокойты Джабейы фырт Эдуард), прэзідэнт Рэспубліка Паўднёвая Асеція[1], прарасійскі палітык, які імкнецца аб'яднаць Паўночную і Паўднёвую Асецію ў рамках Расійскай Федэрацыі.

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1964 года ў г. Цхінвалі. Скончыў сярэднюю школу № 5. Працаваў электраманцёрам у аддзяленні сувязі. У 1980 г. стаў чэмпіёнам Грузінскай ССР па вольнай барацьбе; майстар спорту. У 19831985 гг. праходзіў тэрміновую службу ў шэрагах Узброеных сіл СССР. Паступіў у Паўднёва-Асяцінскі педагагічны інстытут, які скончыў у 1988 па спецыяльнасці «Выкладчык фізічнай культуры». У інстытуце быў абраны сакратаром камітэта камсамола, пасля чаго працаваў у камсамольскіх структурах. Падчас падзей грузінска-асяцінскага супрацьстаяння (19901991) стварыў і ўзначаліў баявы атрад, які ваяваў супраць грузінскага войска. З 1990 па 1993 гг. — дэпутат Парламента РПА. У лютым 1997 года ўказам першага прэзідэнта РПА Людвіга Чыбірава быў прызначаны гандлёвым прадстаўніком РПА ў Расійскай Федэрацыі. Працаваў памочнікам дэпутата Дзярждумы Расійскай Федэрацыі ад Паўночнай Асеціі А А. Чэхоева. У выніку прэзідэнцкіх выбараў у лістападзе-снежні 2001 года стаў прэзідэнтам Паўднёвай Асеціі, перамогшы ў другім туры (53 % галасоў). У 2006 годзе пераабраны на другі тэрмін.

Жанаты, мае трох сыноў.

Зноскі

  1. Прызнаецца Расіяй у якасці незалежнай дзяржавы

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Людвіг Аляксеевіч Чыбіраў
Прэзідэнт Паўднёвай Асеціі
18 снежня 200110 снежня 2011
Пераемнік:
Вадзім Уладзіміравіч Броўцаў
(в. а.)

Шаблон:Прэзідэнты Паўднёвай Асеціі