Эдуард Манэ
| Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мастак}}.
Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Эдуа́рд Манэ́ (23 студзеня 1832, Парыж — 30 красавіка 1883, Парыж) — французскі мастак, адзін з найвыбітнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя.
Юнацтва[правіць]
Эдуард Манэ нарадзіўся ў доме 5 па вуліцы Банапарта ў парыжскім квартале Сен Жэрмен дэ Прэ ў сям'і Агюста Манэ, кіраўніка дэпартамента Міністэрства юстыцыі і Эжэн-Дэзірэ Фурнье, дачкі французскага дыпламата, былога консула ў Гётэборгу. Шведскі кароль Карл XIII быў хросным бацькам маці Манэ. У 1839 годзе Манэ быў аддадзены на навучанне ў пансіён абата Пуалу, затым па прычыне абсалютнай абыякавасці да вучобы, быў пераведзены бацькам «на поўны пансіён» у каледж Ралена, дзе і навучаўся ў перыяд з 1844 па 1848, таксама не выяўляючы ніякіх поспехаў.
Нягледзячы на велізарнае жаданне Манэ стаць жывапісцам, яго бацька, які жадаў сыну кар'еру юрыста, горача выступаў супраць яго мастацкай адукацыі. Аднак брат маці, Эдмон-Эдуар Фурнье, усведамляючы мастацкае пакліканне хлопчыка, параіў яму наведваць спецыяльныя лекцыі па жывапісе, на якія сам запісаў пляменніка і наведванне якіх асабіста аплачваў. Дзякуючы дзядзечцы Эдмунду, які рэгулярна вадзіў хлопчыка па музеях, Манэ адкрыў для сябе Луўр, што аказала вырашальны ўплыў на яго асабістае і творчае жыццё. Урокі малявання, як ні дзіўна, не выклікаюць у Манэ чаканай цікавасці, шмат у чым з-за акадэмічнасці выкладання, і хлопчык капіраванню гіпсавых выяваў аддае перавагу маляваць партрэты сваіх таварышаў, што неўзабаве стала прыкладам для многіх яго аднакласнікаў.
| Імпрэсіянізм | ||
|---|---|---|
| Прадстаўнікі |
Фрэдэрык Базыль • Эдгар Дэга • Гюстаў Кайбот • Эдуард Манэ • Клод Манэ • Берта Марызо • Каміль Пісаро • П'ер Агюст Рэнуар • Альфрэд Сіслей • Арман Гіёмэн |
|
| Амерыканскі імпрэсіянізм | ||
| Калекцыянеры | ||
| Іншае | ||
