Эдуард Плантагенет (17-ы граф Уорык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Плантагенет, 17-ы граф Уорык
Edward Plantagenet, 17th Earl of Warwick
17-ы граф Уорык
Папярэднік Ганна Невіл, 16-я графіня Уорык
Пераемнік тытул канфіскаваны

Нараджэнне 25 лютага 1475
Смерць 28 лістапада 1499 (24 гады)
Месца пахавання
Род Ёркі
Бацька George Plantagenet, 1st Duke of Clarence[d][1][2]
Маці Isabel Neville, Duchess of Clarence[d][1][2]
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Плантагенет, 17-ы граф Уорык (25 лютага 1475 — 28 лістапада 1499) — адзіны сын Джорджа Плантагенета, 1-га герцага Кларэнса і Ізабелы Невіл, малодшы брат блажэннай Маргарэт Поўл, графіні Солсберы. Магчымы прэтэндэнт на трон Англіі ў перыяд валадарання каралёў Рычарда III і Генрыха VII. Ён быў апошнім законным прадстаўніком дому Ёркаў па мужчынскай лініі, а пасля яго смерці загасла дынастыя Плантагенетаў у мужчынскім пакаленні.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эдвард Плантагенет нарадзіўся 25 лютага 1475 года ва Уорыку, у фамільным маёнтку яго маці, Ізабелы Невіл, старэйшай дачкі Рычарда Невіла, графа Уорыка («Стваральнік каралёў»). Ён стаў графам Уорык пасля пакарання смерцю яго бацькі Джорджа Плантагенета, 1-ы герцага Кларэнс, па абвінавачванні ў дзяржаўнай здрадзе. У верасні 1483 года Эдвард быў пасвечаны ў рыцары Рычардам III у г. Ёрк. Паводле гісторыка Джона Роўза, пасля смерці адзінага сына Рычарда III Эдуарда Мідлгемскага, ён абвясціў сваім спадчыннікам менавіта графа Уорыка.

Пасля гібелі Рычарда III у бітве пры Босварце ў 1485 годзе Эдварда, якому было 10 гадоў, пасадзілі ў Таўэр па загадзе першага караля з дынастыі Цюдараў Генрыха VII. Ён знаходзіўся ў зняволенні да 1499 года, пакуль не ўспыхнула паўстанне пад кіраўніцтвам Перкіна Уорбека і не была раскрыта змова з мэтай дпамагчы графу Уорвіку бегчы. 21 лістапада 1499 года Эдуард быў асуджаны судом у Вэстмінстэры і прызнаны вінаватым. Праз тыдзень ён быў абезгалоўлены, а галава і цела былі пахаваны ў абацтве Бішам у Беркшыры за кошт Генрыха VII. Cа смерцю Эдуарда спынілася прамая законная мужчынская лінія Плантагенетаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]