Эдуард Станіслававіч Жаўнераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эдуард Жаўнераў
Поўнае імя Эдуард Станіслававіч Жаўнераў
Нарадзіўся 1 лістапада 1987(1987-11-01)[1][2] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 186 см
Вага 83 кг[4]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Нумар 5
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2008 Беларусь Савіт (Магілёў) 32 (0)
2007   Беларусь Спартак (Шклоў) 19 (0)
2009—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 30 (1)
2011—2012 Беларусь Дынама (Мінск) 14 (0)
2012   Беларусь Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2012 Беларусь Белшына (Бабруйск) 2 (0)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2013   Беларусь Віцебск 26 (0)
2014—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 48 (1)
2016 Беларусь Дняпро (Магілёў) 9 (0)
2016 Беларусь Белшына (Бабруйск) 9 (0)
2017 Літва Ёнава 18 (0)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 28 (2)
2019—2020 Беларусь Смалявічы 51 (0)
2021—2022 Беларусь Слуцк 32 (0)
2022 Беларусь Мінск 15 (0)
2023 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2023— Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 28 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Беларусь Беларусь 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 студзеня 2018

Эдуард Жаўнераў (нар. 1 лістапада 1987, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Жаўнерава запрыкмеціў у першынстве горада Магілёва Аляксандр Сяднёў, які збіраў новую каманду. Такім чынам Эдуард трапіў у склад «Савіта», з якім дайшоў да Вышэйшай лігі. У 2009 годзе, пасля таго як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у магілёўскі «Дняпро», разам з якім узяў бронзавыя медалі чэмпіянату, а на наступны сезон дайшоў да раўнда плэй-оф Лігі Еўропы.

У студзені 2011 года перайшоў у мінскае «Дынама» (узамен у адваротным напрамку накіраваўся Антон Мацвеенка). З мая 2011 года, калі трэнерам дынамаўцаў стаў Сяргей Аўчыннікаў, Жаўнераў стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе «Дынама» на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, але ў канцы сезона сеў на лаўку.

У выніку першую палову сезона 2012 правёў у арэндзе ў «Дняпры», але і там не здолеў замацавацца. Улетку 2012 года разарваў кантракт з «Дынама» і перайшоў у «Белшыну», але згуляў за яе ўсяго ў двух матчах.

У пачатку 2013 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але згуляў толькі некалькі матчаў за дубль, пасля чаго апынуўся ў арэндзе ў «Віцебску», які на той момант гуляў у Першай лізе. У віцебскім клубе стаў асноўным цэнтральным абаронцам.

У сакавіку 2014 года пасля доўгага прагляду падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[5], дзе ўлетку таго ж года канчаткова замацаваўся ў цэнтры абароны. У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з брэстчанамі[6]. У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў, але па заканчэнні сезона пакінуў клуб[7].

З лютага 2016 года трэніраваўся разам з магілёўскім «Дняпром», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з магіляўчанамі і перайшоў у «Белшыну»[9], якую не здолеў выратаваць ад вылету ў Першую лігу. У студзені 2017 года, пакінуўшы Бабруйск, накіраваўся на прагляд у «Слуцк», але не падышоў клубу[10].

У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Ёнава»[11], а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Белшыну»[12].

У снежні 2018 года стаў іграком «Смалявічаў»"[13]. У пачатку сезона 2019 быў абраны капітанам каманды. У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог смалявіцкаму клубу вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са «Смалявічамі»[14]. У 2020 годзе заставаўся асноўным абаронцам і капітанам каманды, але не здолеў выратаваць яе ад вылету з Вышэйшай лігі. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Смалявічы»[15].

У студзені 2021 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[16]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[17]. У ліпені 2022 года пакінуў «Слуцк»[18] і хутка далучыўся да «Мінска»[19], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[20].

У студзені 2023 года адправіўся на прагляд у «Іслач» і ў лютым падпісаў паўгадавы кантракт з клубам[21]. Аднак, у складзе каманды толькі ў адным афіцыйным матчы заставаўся на лаўцы запасных, і ўжо ў сакавіку 2023 года пакінуў клуб[22], хутка далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[23]. Па выніках сезона 2023 дапамог «Арсеналу» вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[24].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2010 года, дзякуючы добраму выступу за «Дняпро» ў Лізе Еўропы, атрымаў выклік у нацыянальную зборную Беларусі. 11 жніўня 2010 года згуляў сваю адзіную гульню за зборную, якой стаў таварыскі матч супраць Літвы (2:0).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Eduard Zhevnerov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Eduard Zhevnerov // FBref.com
  3. https://fcminsk.by/player/jeduard-zhevnerov-2/
  4. https://www.pressball.by/footballstat/eduard_zhevnerov/
  5. Брестское «Динамо» подписало контракты с Дударем, Кондратьевым, Жевнеровым и Кириллом Вергейчиком (руск.). by.tribuna.com.
  6. Владимир Юрченко и Андрей Цеван заключили контракты с брестским "Динамо" (руск.). football.by (13 лютага 2015). Праверана 5 снежня 2023.
  7. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское "Динамо" (руск.). football.by (30 лістапада 2015). Праверана 5 снежня 2023.
  8. Эдуард Жевнеров подписал контракт с "Днепром" (руск.). football.by (15 лютага 2016). Праверана 5 снежня 2023.
  9. Дечко, Жевнеров и Бобух подписали контракты с «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
  10. Рочев и Тюнис находятся на просмотре в «Слуцке» (руск.). by.tribuna.com.
  11. Чухлей и Жевнеров стали одноклубниками Алексияна в "Йонаве" (руск.). football.by (1 сакавіка 2017). Праверана 5 снежня 2023.
  12. Жевнеров и Тупчий снова стали футболистами "Белшины" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (30 студзеня 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  13. Жевнеров и Шепелев стали игроками "Смолевичей" (руск.). football.by (27 снежня 2018). Праверана 5 снежня 2023.
  14. «Смолевичи» вышли из отпуска! (руск.). Афіцыйная старонка «Смалявічаў» на vk.com (10 студзеня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  15. Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 5 снежня 2023.
  16. "Слуцк" продлил контракт с Анюкевичем и подписал соглашение с Жевнеровым (руск.). football.by (25 студзеня 2021). Праверана 5 снежня 2023.
  17. Жевнеров и Образов продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (13 студзеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  18. Жевнеров покидает "Слуцк" (руск.). football.by (7 ліпеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  19. Эдуард Жевнеров сменил "Слуцк" на "Минск" (руск.). football.by (14 ліпеня 2022). Праверана 5 снежня 2023.
  20. Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
  21. Эдуард Жевнеров стал новобранцем "Ислочи" (руск.). football.by (1 лютага 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  22. Жевнеров покинул "Ислочь" (руск.). football.by (27 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  23. Жевнеров и Хаджиев пополнили ряды "Арсенала" (руск.). football.by (28 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
  24. Эдуард Жевнеров остается в дзержинском "Арсенале" (руск.). football.by (30 студзеня 2024). Праверана 14 лютага 2024.