Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Мацюшонак
Фатаграфія
Эдуард Мацюшонак каля сваёй карціны «Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)»
Дата нараджэння 7 сакавіка 1958(1958-03-07) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба

Эдуард Уладзіміравіч Мацюшонак (7 сакавіка 1958, вёска Мнюта 2 Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі мастак[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1979—1984 гадах вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце на мастацка-графічным факультэце.

З 1984 года жыве і працуе ў Вілейцы Мінскай вобласці, выкладае сусветную мастацкую культуру і маляванне ў гімназіі «Логас», кіруе выяўленчай студыяй «Вясёлка».

Ад 1986 года бярэ ўдзел у міжнародных, нацыянальных і рэгіянальных выставах. У 1989 годзе прыняты ў Моладзевае аддзяленне пры Саюзе мастакоў СССР.

Вядзе гісторыка-мастацкую дзейнасць, вяртаючы імёны незаслужана забытых мастакоў Беларусі, сярод якіх Нікадзім Сілівановіч, Леў Альпяровіч і Уладзіслаў Страмінскі [2]. Творча пераасэнсоўвае спадчыну Язэпа Драздовіча[3]. Сярод тэм карцін: дзяды, сям’я, род, радзіма[4], дынастыі выбітных асоб Беларусі, якія стварылі для нас багатую гісторыю: Храптовічаў, Плятэраў, Багдановічаў, Козел-Паклеўскіх, Любанскіх і іншых[5]. Вялікая колькасць прац мастака прысвечаная Глыбоцкаму краю: «Космас Язэпа Драздовіча», «Маёнтак у Мнюце», «Глыбокае. Нядзеля», «Вяртанне Драздовіча». Цікаўнасць да тэмы сваёй малой радзімы атрымала працяг у карціне «Абуджэнне (Глыбоцкім дударам)». Карціна была прызентаваная падчас фэсту Дударскі рэй 2019, а пазней на выставах у Доме урада і Прэзідэнцкай бібліятэцы[6].

Адбылося больш за 15 персанальных выстаў у Беларусі і за мяжой. Яго работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, ЗША і Германіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мацюшонак Эдуард Уладзіміравіч // Памяць: Вілейскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 2003. — С. 585—586.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]