Эдуард Эрдман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Эрдман
Поўнае імя ням.: Eduard Erdmann
Дата нараджэння 5 сакавіка 1896(1896-03-05)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 чэрвеня 1958(1958-06-21)[1][2] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Расійская імперыя, Трэці рэйх, ФРГ
Бацька Georg Erdmann[d]
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Conrad Ansorge[d]
Прафесіі кампазітар, піяніст, музычны педагог
Інструменты фартэпіяна
Жанры сімфонія
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуард Эрдман (ням.: Eduard Erdmann; 5 сакавіка 1896, Вендэн, Расійская Імперыя — 21 чэрвеня 1958, Гамбург) — нямецкі піяніст і кампазітар. Траюрадны пляменнік філосафа Іагана Эдуарда Эрдмана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся музыцы ў Рызе ў піяністаў Брора Мёлерстэна (вучня Лешаціцкага) і Жана дзю Шатэна і арганіста Домскага сабора Харальда Кройцберга, затым, з 1914 г., у Берліне ў піяніста Конрада Анзорге і кампазітара Хайнца Тысена.

У 1920-я гг. Эрдман лічыўся адным з вядучых піяністаў Германіі, сумяшчаючы ў рэпертуары твора Бетховена і сучасных кампазітараў. Быў таксама прызнаны як прыкметная фігура сярод нямецкіх кампазітараў, пачынаючы з паспяховай прэм'еры яго Першай сімфоніі ў 1919 г. (прысвечана Альбану Бергу), уваходзіў у кола асноўных удзельнікаў Дзён новай музыкі ў Донаўэшынгене. З 1925 г. быў прафесарам Кёльнскай Акадэміі музыкі, аднак у 1935 г. з-за канфлікту з нацысцкім рэжымам сыйшоў у адстаўку і практычна перастаў выступаць і публікавацца.

У 1946 г. даў першыя пасля перапынку канцэрты, пачаўшы з цыклу з чатырох вечароў, прысвечанага забароненым у гітлераўскія часы кампазітарам: (Шонбергу, Хіндэміту, Кшэнеку і інш.). У 1950 г. вярнуўся да выкладання на пасадзе прафесара Гамбургскай Вышэйшай школы музыкі. 5 чэрвеня 1958 г. выступіў з апошнім канцэртам (на карысць хворы Клары Хаскіл). Значная частка кампазітарскай спадчыны Эрдмана так і засталася не выдадзенай і практычна не выконваецца.

Магіла Эдуарда Эрдмана

Позняе выкананне Эрдманам санат Франца Шуберта атрымала высокую ацэнку спецыялістаў. Серджыу Чэлібідаке вылучаў таксама яго працу з творамі Іагана Себасцьяна Баха.

Зноскі

  1. а б Eduard Paul Ernst Erdmann // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Eduard Erdmann // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]