Эдуар Малінаро

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуар Малінаро
Édouard Molinaro
Дата нараджэння 13 мая 1928(1928-05-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 2013(2013-12-07)[4][1][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Дзеці Benjamin Molinaro[d]
Прафесія кінаакцёр, кінапрадзюсар, кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр
Кар’ера 1954-2012
Узнагароды
IMDb ID 0596850
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдуар Малінаро (фр.: Édouard Molinaro; 13 мая 1928, Бардо, Францыя — 7 снежня 2013) — французскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Лаўрэат прэміі «Залаты глобус» (1980) у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» за фільм «Клетка для дзівакоў», за гэты ж фільм намінаваўся на «Оскар» як лепшы рэжысёр і лепшы аўтар сцэнарыя. Вядомы найперш камедыямі з удзелам Луі дэ Фюнэса («Оскар» і інш.), «Мой дзядзька Бенжамэн», «Дракула — бацька і сын», «Клетка для дзівакоў». Актыўна працаваў да самай смерці. У 1996 годзе яго кінематаграфічная праца была ўшанавана Прэміяй Французскай кінаакадэміі імя Рэнэ Клера за выдатную працу ў кіно.

Жыццё і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з сям'і сярэдняга класу. Захапляўся кіно з самага дзяцінства. Пачаў здымаць яшчэ падлеткам. Пры стварэнні сваіх фільмаў часта карыстаўся адаптацыямі тэатральных п'ес. Сцэнарыі сваіх фільмаў амаль заўсёды пісаў сам. Меў рэпутацыю сціплага чалавека і перфекцыяніста ў працы.

Памёр ва ўзросце 85 гадоў ад лёгачнай недастатковасці. Удава — актрыса Мары-Элен Брэя (Marie-Hélène Breillat).

Фільмаграфія (як рэжысёра)[правіць | правіць зыходнік]

Кіно[правіць | правіць зыходнік]

Дакументальныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1946 : Уцёкі / Évasion
  • 1948 : Шыкоўны спадар / Un monsieur très chic
  • 1948 : Кола / Le Cercle
  • 1949 : Слова ў плоці / Le Verbe en chair
  • 1950 : Бяспечны гонар L'honneur est sauf
  • 1953 : Лепшая частка / La Meilleure Part
  • 1953 : Красавіцкія дарогі / Chemins d'avril
  • 1954 : Свінцовы акумулятар / L'Accumulateur au plomb
  • 1955 : Чацвёрты зарок / Quatrième vœu
  • 1956 : Тавары гэтага свету / Les Biens de ce monde
  • 1957 : 17 выклікаў / Appelez le 17
  • 1957 : Алхімікі / Les Alchimistes

Мастацкія фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1958 : Спінай да сцяны / Le Dos au mur
  • 1959 : Жанчыны знікаюць / Des femmes disparaissent
  • 1959 : Сведка ў горадзе / Un témoin dans la ville
  • 1960 : Дзяўчына на лета / Une fille pour l'été
  • 1961 : Смерць прыгажуні / La Mort de Belle
  • 1962 : Ворагі / Les Ennemis
  • 1962 : Сем смяротных грахоў / Les Sept Péchés capitaux
  • 1962 : Арсэн Люпэн супраць Арсэна Люпэна / Arsène Lupin contre Arsène Lupin
  • 1964 : Чароўная ідыётка / Une ravissante idiote
  • 1964 : Паляванне на мужчыну / La Chasse à l'homme
  • 1965 : Калі пралятаюць фазаны / Quand passent les faisans
  • 1967 : Скура шпіёна / Peau d'espion
  • 1967 : Оскар / Oscar
  • 1969 : Замарожаны / Hibernatus
  • 1969 : Мой дзядзька Бенжамэн / Mon oncle Benjamin
  • 1970 : З воляй за плячыма / La Liberté en croupe
  • 1971 : Самыя пяшчотныя прызнанні / Les Aveux les plus doux
  • 1972 : Мандарын / La Mandarine
  • 1973 : Банда закладнікаў / Le Gang des otages
  • 1973 : Зануда / L'Emmerdeur
  • 1974 : Іронія лёсу / L'Ironie du sort
  • 1975 : Ружовы тэлефон / Le Téléphone rose
  • 1976 : Дракула — бацька і сын / Dracula père et fils
  • 1977 : Чалавек, які спяшаецца / L'Homme pressé
  • 1978 : Клетка для дзівакоў / La Cage aux folles
  • 1979 : Кажыце, мне цікава! / Cause toujours… tu m'intéresses!
  • 1980 : Спакуснікі / Les Séducteurs
  • 1980 : Клетка для дзівакоў 2 / La Cage aux folles 2
  • 1982 : За 100 кускоў нічога не атрымаеце… / Pour 100 briques t'as plus rien…
  • 1984 : Так, як ёсць / Just the Way You Are
  • 1985 : Палас / Palace
  • 1985 : Таемнае каханне / L'Amour en douce
  • 1988 : Налева ад ліфта / À gauche en sortant de l'ascenseur
  • 1992 : Вячэра / Le Souper
  • 1996 : Нягоднік Бамаршэ / Beaumarchais, l'insolent
  • 2007 : Dirty Slapping

Тэлевізійныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1979 : Небяспечная спагада / La Pitié dangereuse
  • 1981 : У добрым масле / Au bon beurre (серыял)
  • 1983 : Чырвоная ўдава / La Veuve rouge
  • 1986 : Ілюзіі кахання / Le Tiroir secret (міні-серыял)
  • 1986 : Спадар майстар / Un métier de seigneur
  • 1988 : Прысады ў святле месяца / La Ruelle au clair de lune
  • 1988 : Манон Раланд / Manon Roland
  • 1989 : Вялікія сем'і / Les Grandes Familles (міні-серыял)
  • 1989 : Дурман ператварэнняў / Rausch der Verwandlung (міні-серыял)
  • 1991 : Праклятае каханне Лейзенбога / L'Amour maudit de Leisenbohg
  • 1992 : Пакінутая жанчына / La femme abandonnée
  • 1995 : Што ведала Мэйсі / Ce que savait Maisie
  • 1999 : Нора / Nora
  • 1999 : Выпаўшыя з гнязда / Tombé du nid
  • 2001 : Нана / Nana
  • 2003 : Выпадковы чалавек / Un homme par hasard
  • 2005 : Сям'я як нішто іншае / Une famille pas comme les autres

Іншыя працы для тэлебачання[правіць | правіць зыходнік]

  • Спадарыня следчы / Madame le Juge (серыял, некалькі серый)
  • Кладзін / Claudine (серыял, чатыры серыі)
  • H (серыял, некалькі серый)
  • Апякун / Le Tuteur (серыял, некалькі серый)

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 1980 : Прэмія Залаты глобус за лепшы фільм на замежнай мове (фільм «Клетка для дзівакоў»)
  • 1996 : Прэмія Рэнэ Клэра Французскай кінаакадэміі

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі