Эд Мілібэнд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Мілібэнд
Edward Miliband
Сцяг Лідар парламенцкай апазіцыі Вялікабрытаніі
з 25 верасня 2010
Папярэднік Харыет Харман
Лідар Лейбарысцкай партыі
з 25 верасня 2010
Папярэднік Харыет Харман
Сцяг1-ы Міністр па справах энергетыкі і змены клімату
3 кастрычніка 2008 — 11 мая 2010
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік Крыс Х'юн

Нараджэнне 24 снежня 1969(1969-12-24) (54 гады)
Лондан, Вялікабрытанія
Імя пры нараджэнні англ.: Edward Samuel Miliband
Бацька Ralph Miliband[d]
Маці Marion Kozak[d]
Жонка Justine Thornton[d]
Веравызнанне атэізм[1]
Партыя Лейбарысцкая партыя
Адукацыя Оксфардскі ўніверсітэт, Лонданская школа эканомікі
Прафесія эканаміст
Дзейнасць палітык, падкастар, удзельнік міжнароднага форуму
Сайт edmiliband.org.uk/home
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Сэмюэл Мілібэнд (англ.: Edward Samuel Miliband, нар. 24 снежня 1969, Лондан) — брытанскі палітык, міністр па справах энергетыкі і змяненні клімату ў 2008—10, з 25 верасня 2010 — лідар Лейбарысцкай партыі і парламенцкай апазіцыі.

Нарадзіўся ў сям’і вядомага марксісцкага тэарэтыка Ральфа Мілібэнда, які нарадзіўся ў Бельгіі ў сям’і польскіх яўрэяў, і Марыён Козак, яўрэйскай эмігранткі з Польшчы. У Эдварда ёсць старэйшы брат Дэвід Мілібэнд — міністр замежных спраў Вялікабрытаніі ў 2007—2010. Эдвард скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (бакалаўрыят па філасофіі, паліталогіі і эканоміцы) і Лонданскую школу эканомікі (магістратура па эканоміцы). У 2004—05 кіраўнік савета па эканамічных пытаннях Казначэйства Вялікабрытаніі.

У 2005 годзе быў абраны ў Палату абшчын ад акругі Doncaster North ў Паўднёвым Ёркшыры, атрымаўшы 17.531 (55,5 %) галасоў супраць 4875 (15,4 %) у бліжэйшага пераследніка. У 2007 годзе прызначаны міністрам сакратарыята ўрада і ўведзены ў Таемны савет, а 3 кастрычніка 2008 года заняў толькі што створаную пасаду міністра па справах энергетыкі і змянення клімату. Браты Мілібэнд сталі першымі братамі-членамі аднаго ўрада з 1938 года. У 2010 годзе пераабраны ў Палату абшчын, атрымаўшы 19.637 (47,3 %) галасоў супраць 8728 (21 %) у бліжэйшага пераследніка. На выбарах новага кіраўніка Лейбарысцкай партыі ў жніўні-верасні 2010 года Эд Мілібэнд перамог свайго брата Дэвіда; ў чацвёртым туры Эд атрымаў 50,65 % галасоў, а Дэвід — 49,35 %. 25 верасня Эдвард стаў новым кіраўніком лейбарыстаў і парламенцкай апазіцыі.

Мілібэнд падтрымлівае вынесеную на рэферэндум прапанову аб увядзенні прэферэнцыйнага галасавання, у той час як яго партыя раскалолася па гэтым пытанні. У Палаце абшчын галасаваў за антытэрарыстычныя законы, супраць расследавання абставін пачатку вайны ў Іраку, за выключэнне спадчынных пэраў з Палаты лордаў, за выбарную Палату лордаў, за ўвядзенне забароны на курэнне, за прадастаўленне роўных правоў прадстаўнікам сексуальных меншасцей, за замену ракет «Трайдэнт», за ўвядзенне ўніверсальных ідэнтыфікацыйных карт і за далейшую інтэграцыю з Еўрасаюзам.

  1. Ed Miliband: I don't believe in GodThe Daily Telegraph, 2010. Праверана 21 верасня 2014.