Эжэн Ізаі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эжэн Ізаі
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

16.7.1858

Месца нараджэння

Льеж

Дата смерці

12.5.1931

Месца смерці

Брусель

Краіна

Бельгія

Прафесіі

выканаўца, дырыжор, кампазітар

Інструменты

Скрыпка

Commons-logo.svg Эжэн Ізаі на Вікісховішчы

Эжэн Ізаі (фр.: Eugène Ysaÿe; 16 ліпеня 1858, Льеж — 12 мая 1931, Брусель) — бельгійскі скрыпач, дырыжор і кампазітар.

Атрымаў першыя ўрокі музыкі ў свайго бацькі, скрыпача і дырыжора. Затым вучыўся ў Льежскай кансерваторыі ў Дэзірэ Хейнберга, Леона і Радольфа Масараў. Скончыўшы кансерваторыю ў 1874 г., ён яшчэ некаторы час займаўся ў Бруселі пад кіраўніцтвам Генрыка Веняўскага і нарэшце ў 1876—1879 гг. удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы ў Анры В'ётана.

У 1880—1882 гг. Ізаі займаў пасаду канцэртмайстра ў берлінскім аркестры Бен'яміна Більзэ (змяніўшы на гэтай пасадзе свайго суайчынніка Сезара Томсана), у гэты ж перыяд ён здзейсніў канцэртную паездку па Скандынавіі разам з Антонам Рубінштэйнам. У 1883—1886 гг. Ізаі жыў і працаваў у Парыжы, дзе ў яго ўстанавіліся асабістыя і творчыя сувязі з вядучымі французскімі кампазітарамі — у прыватнасці, Сезар Франк прысвяціў яму сваю санату для скрыпкі і фартэпіяна. З 1886 пасяліўся ў Бруселі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]