Эжэн Гільвік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эжэн Гільвік
Eugène Guillevic
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні фр.: Eugène Alphonse Marie Guillevic[1]
Псеўданімы G[2]
Дата нараджэння 5 жніўня 1907(1907-08-05)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 1997(1997-03-19)[3][4][…] (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, перакладчык
Мова твораў французская
Дэбют 1939
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эжэн Гільвік (фр.: Eugène Guillevic; 5 жніўня 1907, Карнак, Марбіян, Брэтань — 19 сакавіка 1997, Парыж) — французскі паэт.

Друкаваўся з 1939 года, дэбютаваў вершамі ў памяць загінулых рэспубліканцаў Іспаніі. Член Французскай кампартыі (з 1942, адышоў ад партыйнай дзейнасці ў 1980 годзе). Удзельнічаў у руху Супраціву і падпольны друк часоў вайны. У 1945—1947 гг. працаваў у апараце міністраў-камуністаў у часовым ўрадзе Францыі. У 1951 годзе выходзяць зборнікі «Прага жыцця», «Смак свету». Перакладаў з рускай і ўкраінскай (вершы Тараса Шаўчэнкі выходзілі ў яго перакладзе асобным выданнем). Лаўрэат буйных літаратурных прэмій: Вялікі Залаты арол (1973), прэміі Французскай Акадэміі (1976) і інш. Прэзідэнт Акадэміі Малармэ.

На беларускую мову творчасць Гільвіка перакладаў Язэп Семяжон[7].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • «З зямлі і вады» (1942)
  • «Заломы» (1947),
  • «Выканаўчы ліст» (1947)
  • «Дасягаць» (1949)
  • «Смак свету» (1951)
  • «Зямля для шчасця» (1952)
  • «Карнак» (1961)
  • «Сфера» (1963)
  • «Разам» (1966)
  • «Засечкі» (1971)
  • «Пратока. Паэмы.» (1979)
  • «Іншыя» (1980).
  • «Пракладка трасы» (1987).


Зноскі

  1. а б в Fichier des personnes décédées Праверана 4 чэрвеня 2023.
  2. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  3. а б Eugène Guillevic // Brockhaus Enzyklopädie
  4. а б Eugène Guillevic // Babelio — 2007.
  5. Гильвик Эжен // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б https://maitron.fr/spip.php?article88874
  7. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Daix P., Guillevic, P., 1954;
  • Lacôte R., Guillevic, «Les Lettres françaises», 1961, 9-15 févr., № 862.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]