Эйдур Гудзьёнсан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Эйдур Гудзьёнсан
Eidur Gudjohnsen.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эйдур Смары Гудзьёнсан
Мянушка Паўночны галеадор, Кефірчык, Гудзі, IceMan, "Кароль Раіль"
Нарадзіўся 15 верасня 1978({{padleft:1978|4|0}}-{{padleft:9|2|0}}-{{padleft:15|2|0}}) (36 гадоў)
Рэйк'явік, Ісландыя
Грамадзянства Сцяг Ісландыі Ісландыя
Рост 185
Вага 90
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Бельгіі Бругэ
Нумар 22
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1993—1994 Сцяг Ісландыі Валюр 17 (7)
1994—1996 Сцяг Нідэрландаў ПСВ 13 (3)
1998 Сцяг Ісландыі Рэйк'явік 6 (0)
1998—2000 Сцяг Англіі Болтан Уондэрэрс 55 (18)
2000—2006 Сцяг Англіі Чэлсі 182 (54)
2006—2009 Сцяг Іспаніі Барселона 72 (10)
2009—2010 Сцяг Францыі Манака 9 (0)
2010  Сцяг Англіі Тотэнхэм Хотспур 11 (1)
2010—2011 Сцяг Англіі Сток Сіці 4 (0)
2011  Сцяг Англіі Фулхэм 10 (0)
2011—2012 Сцяг Грэцыі АЕК Афіны 10 (1)
2012 Сцяг Бельгіі Серкль Бругэ 13 (6)
2013—н.ч. Сцяг Бельгіі Бругэ 26 (3)
Нацыянальная зборная**
1992—1994 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 17) 27 (6)
1994—1996 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 19) 9 (2)
1994—1998 Сцяг Ісландыі Ісландыя (да 21) 11 (5)
1996—2013 Сцяг Ісландыі Ісландыя 78 (24)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 3 лістапада 2013.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 20 лістапада 2013.

Эйдур Смары Гудзьёнсан (ісл.: Eiður Smári Guðjohnsen; 15 верасня 1978, Рэйк'явік) — ісландскі футбаліст, які выступае на пазіцыях паўабаронцы і нападніка за іспанскую «Барселону» (з 14 чэрвеня 2006). Папярэднія шэсць гадоў выступаў за англійскі клуб «Чэлсі». Капітан нацыянальнай зборнай Ісландыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ранні этап кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Эйдура, Арнор Гудзьёнсэн[1], быў адным з самых вядомых гульцоў у гісторыі ісландскага футбола і правёў вялікую частку сваёй футбольнай кар'еры ў Бельгіі. Эйдур нарадзіўся, калі яго бацьку было ўсяго 17 гадоў і ён толькі пераехаў у Бельгію. Пасля вяртання сям'і ў Ісландыю ў канцы кар'еры Арнора, Эйдур прыйшоў у клуб «Валюр» і дэбютаваў у асноўным складзе ўжо ва ўзросце 15 гадоў. У 1994 годзе ён перайшоў у галандскі «ПСВ Эйдховен». Нягледзячы на вялікую канкурэнцыю з іншымі нападнікамі (у ліку якіх быў юны Раналда), Гудзьёнсан дэбютаваў у першай камандзе «ПСВ» у 17 гадоў, а неўзабаве ўжо згуляў у матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны».

24 красавіка 1996 годзеАрнор і Эйдур Гудзьёнсан увайшлі ў гісторыю футбола, згуляўшы разам у міжнародным матчы за зборную Ісландыі супраць каманды Эстоніі ў Таліне. Арнор гуляў з пачатку матчу, а Эйдур у другім тайме замяніў бацьку. Гэта быў першы раз, калі бацька і сын прымалі ўдзел у адным міжнародным матчы.

У канцы 1996 года Эйдур зламаў ладыжку і доўга аднаўляўся пасля гэтай траўмы. За гэты час «ПСВ» скасаваў з ім кантракт. Эйдур перайшоў у англійскі «Болтан» у 1998 годзе і забіў 21 гол у сваім першым сезоне (1999/2000) у першай лізе і дапамог камандзе дайсці да паўфіналаў Кубка Ангеліі і Кубка англійскай лігі.

Чэлсі[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе з-за фінансавых праблем у «Болтане» Гудзьёнсана прадалі ў «Чэлсі» за £ 4 млн. Разам з галандцам Джымі Флойдам Хасэльбайнкам Эйдур склаў смяротную для варот суперніка пару ў нападзе, забіў 23 галы сам і дапамог Хасэльбайнку з яго 27 галамі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Трафеі[правіць | правіць зыходнік]

  • Уладальнік кубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Уладальнік суперкубка Нідэрландаў (1): 1996
  • Чэмпіён Нідэрландаў (1): 1997
  • Уладальнік кубка англійскай лігі (1): 2005
  • Чэмпіён Англіі(2): 2005, 2006
  • Уладальнік суперкубка Англіі (1): 2005
  • Уладальнік суперкубка Іспаніі (1): 2006

Асабістыя дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Лепшы малады футбаліст Ісландыі (1): 1994
  • Лепшы футбаліст Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006
  • Лепшы спартсмен Ісландыі (3): 2004, 2005, 2006

Зноскі

  1. У сям'і Эйдура не выкарыстоўваецца традыцыйная для Ісландыі форма наймення, паводле якой яго бы клікалі Эйдур Арнорсан. Ён і яго бацька прыналежаць да прыблізна 10 % насельніцтва Ісландыі, чые продкі атрымалі прозвішчы ў 1913 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Склад ФК Бругэ Шаблон:Склад ФК Барселона 27 мая 2009