Эйман дэ Валера

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эйман дэ Валера
Eamon de Valera / Éamonn de Bhailéara
Eamon de Valera c 1922-30.jpg
сцяг
3-і прэзідэнт Ірландыі Ірландыі
25 чэрвеня 1959 — 24 чэрвеня 1973
Папярэднік: Шон Томас О'Келі
Пераемнік: Эрскін Чайлдэрс
Часовы прэзідэнт Ірландыі ў 1921-1922 гадах
 
Партыя: Фіяна Файл
Нараджэнне: 14 кастрычніка 1882({{padleft:1882|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:14|2|0}})
Манхэтэн, Нью-Ёрк, ЗША
Смерць: 29 жніўня 1975({{padleft:1975|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:29|2|0}}) (92 гады)
Дублін, Ірландыя
Пахаваны: могілкі Гласневін, Дублін
 
Аўтограф: Аўтограф
 
Узнагароды:
Вярхоўны ордэн Хрыста

Эйман дэ Валера(англ.: Éamon de Valera, ірл.: Éamonn de Bhailéara; 14 кастрычніка 1882, Нью-Ёрк29 жніўня 1975, Дублін) — ірландскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.

Быў адным з кіраўнікоў Ірландскага паўстання 1916. У 1917 узначаліў партыю Шын Фейн і патрыятычную ваенную арганізацыю «Ірландскія валанцёры». У 1919-22 дэ Валера прэзідэнт і кіраўнік урада, які дамагаўся нацыянальнай незалежнасці Ірландыі. У перыяд Грамадзянскай вайны 1922-23 узначальваў войскі рэспубліканцаў супраць прыхільнікаў англа-ірландскага дагавору 1921, па якім Паўночная Ірландыя засталася пад уладай англічан, а астатняя частка краіны абвяшчалася брытанскім дамініёнам. У 1927 годзе, выйшаўшы з Шын Фейн, увайшоў у парламент дамініёна ў якасці кандыдата створанай ім ў 1926 партыі «Фіян Файл». У 1932-48 кіраўнік ірландскага ўрада і міністр замежных спраў. Праводзіў курс, накіраваны на заахвочванне развіцця нацыянальнай эканомікі і паслабленне яе залежнасці ад брытанскіх манаполій і разам з тым на ўціск дэмакратычных свабодаў ўнутры краіны. У гады 2-й сусветнай вайны 1939-45 ўрад дэ Валера абвясціў аб нейтралітэце. У 1951-54 і ў 1957-59 Дэ Валера прэм'ер-міністр Ірландскай Рэспублікі; палітыка яго ўрада была накіравана на актыўнае прыцягненне ў эканоміку краіны замежнага капіталу і ў той жа час на недалучэнне да ваенна-палітычных блокаў. З 1959 Дэ Валера прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]