Эйюб Куліеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эйюб Куліеў
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя азерб.: Əyyub Ramiz oğlu Quliyev
Дата нараджэння 26 ліпеня 1984(1984-07-26) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Азербайджан
Бацька Ramiz Guliyev[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор
Узнагароды
Honored Artist of the Republic of Azerbaijan Humay Award

Эйюб Раміз аглы Куліеў (азерб.: Əyyub Ramiz oğlu Quliyev) — азербайджанскі музыкант і дырыжор. Дырыжор Азербайджанскага тэатра оперы і балета. Сын азербайджанскага акцёра Раміза Куліева  (азерб.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 годзе скончыў Бакінскую музычную акадэмію па класе дырыжыравання (клас Я. Адыгезалава  (азерб.)), затым працягнуў навучанне ў аспірантуры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі і Венскага ўніверсітэта музыкі і выканальніцкага мастацтва[1].

Указам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева 23 жніўня 1998 года імя Эйюба Куліева ўпісана ў «Залатую кнігу маладых талентаў Азербайджана» (азерб.: Azərbaycanın gənc istedadlarının «Qızıl kitabı»), таксама ён быў ганараваны Прэзідэнцкай стыпендыяй  (азерб.). У 2006 годзе Куліеў стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі «Дасягненне» (азерб.: Uğur), а ў 2009 — уладальнікам міністэрскай узнагароды «Вяршыня» (азерб.: Zirvə)[1].

Зноскі

  1. а б Эйюб Кулиев (руск.)