Эказона

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Біягеаграфі́чны рэгіё́н, альбо эказо́на — найбуйнейшая адзінка пры дзяленні зямной паверхні на зоны ў адпаведнасці з размеркаваннем жывых арганізмаў.

Эказона ахоплівае вялікія тэрыторыі, на якіх арганізмы развіваліся ў адноснай ізаляцыі на працягу доўгага часу, аддзеленыя адны ад другіх геаграфічнымі аб'ектамі: акіянамі, пустынямі, высокімі горнымі градамі, якія ўяўляюць з сябе натуральныя перашкоды для міграцыі. Такім чынам, біягеаграфічныя рэгіёны прызначаны для вызначэння агульнага групавання арганізмаў на аснове іх геаграфічнага размеркавання.

Эказона Плошча Заўвагі
млн км²
Палеарктыка 54.1 частка Еўразіі і паўночнай Афрыкі
Неарктыка 22.9 большая частка Паўночнай Амерыкі
Афратропіка 22.1 Афрыка за выняткам Сахары
Неатропіка 19.0 Паўднёвая Амерыка, Цэнтральная Амерыка і Карыбы
Аўстралазія 7.6 Аўстралія, Новая Гвінея, Новая Зеландыя і прылеглыя астравы.
Індамалайская зона 7.5 Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія паўднёвы Кітай
Акіянія 1.0 Палінезія (за выняткам Новая Зеландыі), Мікранезія, Фіджы
Антарктыка 0.3 Антарктыка.