Эканоміка Італіі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Італія — развітая індустрыяльна-аграрная краіна.

Змест

Эканамічны профіль краіны [правіць]

Характарыстыка Значэнне
Тып краіны ключавая высокаразвітая
ВУП па парытэце пакупніцкай здольнасці (ППЗ), млрд $, 2012 1834
ВУП па ППЗ на душу насельніцтва, $, 2012 30100
Тэмпы росту ВУП, % 2012 -2,3
Структура ВУП, %, 2012 прамысловасць — 23,9; сельская гаспадарка — 2,0; сфера паслуг — 74,1
Эканамічна актыўнае насельніцтва (ЭАН), млн. чал., 2012 25,28
Структура занятасці ЭАН, %, 2011 прамысловасць — 28,3; сельская гаспадарка — 3,9; сфера паслуг — 67,8
Узровень беспрацоўя, %, 2012 10,9
Каэфіцыент Джыні, 2011 31,9
Узровень інфляцыі, %, 2012 3,0
Прыбыткі бюджэту, млрд $, 2012 956,6
Выдаткі бюджэту, млрд $, 2012 1014,0
Знешняя запазычанасць, млрд $, 2008/2010/2012 2328/2223/2460
Рост прамысловасці, %, 2011 0,2
Асноўныя галіны прамысловасці машынабудаванне, электратэхнічная, чорная металургія, хімічная, харчовая, лёгкая, керамічная
Вытворчасць электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 302,6
Спажыванне электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 313,8
Экспарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 1,787
Імпарт электраэнергіі, млрд кВт-гадзін, 2011 47,52
Здабыча нафты, млн барэляў/дзень, 2011 0,099
Спажыванне нафты, млн барэляў/дзень, 2009 1,537
Экспарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 0,063
Імпарт нафты, млн барэляў/дзень, 2010 1,591
Падцверджаныя запасы нафты, млн барэляў, 1 студзеня 2012 523,2
Здабыча прыроднага газу, млрд м³, 2011 8,634
Спажыванне прыроднага газу, млрд м³, 2011 77,83
Экспарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 0,123
Імпарт прыроднага газу, млрд м³, 2011 70,37
Падцверджаныя запасы прыроднага газу, млрд м³, 1 студзеня 2012 66,0
Прадукцыя сельскай гаспадаркі садавіна і гародніна, вінаград, бульба, цукровыя буракі, соя, алівы, пшаніца, ялавічына, малочныя прадукты, рыба
Асноўны кірунак сферы паслуг турызм
Аб'ём агульнага экспарту, млрд $, 2012 483,3
Асноўныя партнёры па экспарце, %, 2011 ФРГ — 13,3; Францыя — 11,8 ;ЗША — 5,9; Іспанія — 5,4; Швейцарыя - 5,4; Вялікабрытанія — 4,7
Што экспартуецца прадукцыя машынабудавання, высокаякасны тэкстыль і адзенне, машыны і камплектуючыя да іх, рухавікі, хімічная прадукцыя, прадукты харчавання, табака, каляровыя металы
Аб'ём агульнага імпарту, млрд $, 2012 469,7
Асноўныя партнёры па імпарце, %, 2011 ФРГ — 16,5; Францыя — 8,8; КНР — 7,7; Нідэрланды — 5,5; Іспанія — 4,7
Дэпазіты ў валюце і золатавалютныя рэзервы, млрд $, 31 снежня 2008/2009/2010/2011 104/132,8/158,9/173,3
Нацыянальная валюта еўра
Эканамічная карта Эканоміка Італіі.png

Характарыстыка гаспадаркі [правіць]

Прамысловасць [правіць]

Вызначальныя асаблівасці прамысловасці рэспублікі:

1.Перавага цяжкай індустрыі не так адчувальна, як у астатніх буйных краінах Заходняй і Паўднёвай Еўропы, да таго ж большае значэнне прымае лёгкая прамысловасць.

2.Вядучая роля належыць да машынабудавання і хіміі.

3.Сціплыя маштабы горназдабыўной прамысловасці і вельмі шырокае выкарыстанне імпартнай сыравіны і энерганосьбітаў.

4.Адставанне ў развіцці тэхнічна складаных, навукаёмкіх галін.

5.Вялікае значэнне малых і сярэдніх прадпрыемстваў, асабліва ў лёгкай, харчовай прамысловасці, металаапрацоўцы.

6.Рэзкія тэрытарыяльныя кантрасты ва ўзроўні індустрыялізацыі: звыш 40% прамысловасці сканцэнтравана на Поўначы ў зоне "прамысловага трохкутніку" Мілан-Турын-Генуя.

Сельская гаспадарка [правіць]

Нягледзячы на спрыяльныя прыродныя ўмовы, сельская гаспадарка забяспечвае насельніцтва Італіі харчаваннем толькі на 75-80%: захоўваюцца архаічныя аграрныя адносіны на Поўдні краіны і цераспалосіца: больш за 3/4 гаспадарак маюць плошчу менш за 5 га.

Уласцівы вялікія тэрытарыяльныя кантрасты: на Поўначы - перагава буйных капіталістычных гаспадарак з інтэнсіўным земляробствам і жывёлагадоўляй, у той час як буйныя гаспадаркі Поўдня - у асноўны былыя латыфундыі, нізкарэнтабельныя і апрацоўваемыя дробнымі арэндатарамі па частках.

Асноўнай галіной сельскай гаспадаркі Італіі, у адрозненне ад іншых краін Еўропы, з'яўляецца раслінаводства і займае 60%. Паказчык гэты ва ўмовах далейшай інтэграцыі эканомік ЕС будзе расці: краіна спецыялізуеца на экспарце садавіны і гародніны, у той час як вытворчасць зерня і мяса скарачаецца.

Па зборах зерня Італія ў тры разы саступае Францыі (ў 2005 г. атрымалася сабраць 20 млн т); галоўныя культуры - пшаніца (45%), кукуруза (35%) і рыс. Больш за палову ураджаю названых культур збіраюць на Паданскай нізіне (там жа, на ўсходзе - амаль 100% цукровых буракоў) і ў вобласці Эмілія-Раманья, а каштоўная цвёрдая пшаніца Поўдня ідзе на выбар высокаякасных макарон.

Развіццё жывёлагадоўлі стрымліваецца перш за ўсё недахопам харчовай базы (канкурэнцыя з боку прадукцыі Францыі, Нідэрландаў і іншых краін ЕС выходзіць на другі план). Краіна на 2005 г. мела 7,2 млн галоў буйной рагатай жывёлы, 8 млн свіней, 12 млн авечак і коз. Патрэбы ў мясе забяспечваюцца на 50-75%. Малочная жывёлагадоўля пераважае на Поўначы, а Сардынія - галоўны раён авечкагадоўлі.

У цэлым патэнцыял сельскай гаспарадкі размеркаваны па тэрыторыі Італіі больш раўнамерна, чым патэнцыял прамысловасці. Па долі ў нацыянальнай прадукцыі названай галіны гаспадаркі на першых месцах у краіне знаходзяцца Эмілія-Раманья (14%), Ламбардыя (13%), Венета (10,5%).

Рыбагадоўля не вызначаецца велізарнымі маштабамі: моры небагатыя на рыбу, і таму ўловы не перавышаюць 0,5 млн т/год. Аднак даволі хутка апошнім часам стала развівацца штучная вытворчасць розных марскіх прадуктаў, і гэта ёсць перспектыва для падгаліны.

Сфера паслуг [правіць]

Вядучая роля належыць турызму. Італію штогод наведваюць каля 50 млн. турыстаў (4-е месца пасля Францыі, Іспаніі і ЗША, 2007). Больш за 75% звароту італьянскага турбізнесу належыць Рыму, Венецыі і Фларэнцыі. Пакрысе развіваецца і т.зв "шопінгавы турызм", прывабны для аптавых гандляроў прадукцыяй італьянскіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў і для індывідуальных спажыўцоў італьянскага абутку і адзення.

Італія - радзіма банкаўскіх устаноў. Імі забяспечаны каля 67% населеных пунктаў.

Італія вызначаецца добрым развіццём усіх відаў транспарту. Краіна мае развітую чыгуначную сетку (19,5 тыс. км, больш ½ даўжыні электрыфікавана) і сетку аўтадарог. Пры дапамозе апошніх і ажыццяўляецца 90% пасажыразвароту і 80% грузазвароту унутры краіны. Галоўная транспартная артэрыя краіны - "Аўтастрада Сонца" - звязуе Турын і Мілан праз Балонью і Фларэнцыю з Рымам, Неапалем і Рэджо-дзі-Калабрыя. Італьянскі парк аўтамабіляў на 2007 год складаў 32 млн.

80-90% імпартуемых грузаў дастаўляецца ў краіну з дапамогай марскога транспарту. Са 144 буйнейшымі марскімі портамі Італіі з'яўляюцца Генуя (грузазварот 50 млн т/год) і Трыест (35 млн т/год) (дадзеныя на 2007 год). Галоўны кабатажны порт краіны - Неапаль.

Італія мае 34 аэрапорты, галоўныя сярод якіх Рым, Генуя, Венецыя, Трыест, Палерма, Неапаль, Спецыя.

Спасылкі [правіць]

  • Социально-экономическая география зарубежного мира / Под ред. В.В. Вольского. – М.: Дрофа, 2005. – 557 с.
  • Степанюга Н.А., Андриевская З.Я. Социально-экономическая география зарубежных стран. - Мн.: Вышэйшая школа, 2008. - С. 158-176

Гл. таксама [правіць]