Экатып

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Экаты́п, экалагічны тып, экалагічная раса — група асобін пэўнага віду жывёл або раслін, якой характэрна спадчынная прыстасаванасць да пэўных экалагічных фактараў. Прыкметы, вызначаючыя характар экатыпу, захоўваюцца пры перамяшчэнні арганізмаў у іншыя экалагічныя ўмовы.

Асновы тэорыі экатыпаў распрацаваў у 1920-х гг. шведскі вучоны-батанік І. Турэсан.

Адрозніваюць 3 групы экатыпаў паводле фактараў, іх фарміруючых:

  • кліматыпы (геаграфічныя), узнікаючыя пад уздзеяннем кліматычных фактараў:
  • эдафатыпы, узнікаючыя пад уздзеяннем глебава-грунтовых умоў;
  • цэнатыпы, узнікаючыя ў розных фітацэнозах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Маўрышчаў В. В. Экатып // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 62—63. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]