Экватарыяльная Гвінея
| República de Guinea Ecuatorial
Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
![]() |
|
| дзяржаўная мова: | |
| сталіца: | Малабо |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | км² |
| насельніцтва: | |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
ЭКВАТАРЫЯЛЬНАЯ ГВІНЕЯ, Рэспубліка Экватарыяльная Гвінея (ісп.: República de Guinea Ecuatorial) — краіна ў Афрыцы. Уключае мацерыковую частку — Рыа-Муні (26 тыс. км²) і шэраг астравоў у Гвінейскім заліве. Мяжуе на поўначы з Камерунам, на поўдні і паўднёвым усходзе — з Габонам. Сталіца — Малабо, размешчаная на востраве Масіяс-Нгема-Біёга (раней Фернанда-По). Насельніцтва складае 504 тысячы чалавек (2009)[1].
[правіць] Мінуўшчына
Краіна атрымала незалежнасць ад Іспаніі ў 1968 годзе. Тады ж першым прэзідэнтам абралі Францыска Маціяса Нгуэма, які дагэтуль працаваў клеркам у каланіяльнай адміністрацыі. Пасля абрання Нгуэма кінуў у астрог свайго суперніка ў выбарах Баніфацыя Эду, які і скончыў там сваё жыццё. Пазней Францыска Нгуэма адправіў у выгнанне 70 тысячаў іспанцаў, у якіх адабраў маёнткі дзеля ажыццяўлення сацыялістычнага шляху развіцця. У выніку ў 1975 годзе былі зачыненыя школы, бо не засталося настаўнікаў. Урад забараніў ужываць слова «інтэлігенцыя», а потым і дзейнасць каталіцкай царквы. Святароў пачалі забіваць, часта іх нават укрыжоўвалі. У выніку пашырэння катаванняў і забойстваў на астатніх жыхароў краіны (людзей забівалі жалезнымі прутамі, закопвалі жывымі ці катавалі голадам у астрогах і працоўных лагерах), паводле міжнародных арганізацыяў, загінула больш за 60 тысячаў. Тым часам, жонка Францыска Нгуэмы ўцякла за мяжу. Каб людзі не маглі ўцякаць з краіны, Нгуэма загадаў знішчыць усе караблі і рыбацкія лодкі. Ён таксама збіраў чарапы сваіх ворагаў, а галовы забітых вывешваліся па вуліцах. Дзяржаўны скарб перанеслі ў родную вёску Францыска Нгуэмы, дзе ён складваў грошы проста на зямлю ў сваім жытле[1].
Пераварот адбыўся ў 1979 годзе, а да ўлады прыйшоў пляменнік Францыска Нгуэмы Тэадора Обіянг Нгуэма. Самога дыктатара расстралялі разам з бліжэйшымі паплечнікамі. Прыгавор выканалі мараканцы, бо мясцовыя вайскоўцы верылі ў яго надзвычайныя сілы. Пры Тэадоры Нгуэме на ўзбярэжжы краіны адкрылі залежы нафты, што ператварыла Экватарыяльную Гвінею ў аднаго з найбуйнешых экспарцёраў нафты ў Афрыцы. Аднак увесь прыбытак ад экспарту ідзе ў кішэню Тэадора Нгуэмы і яго сям'і[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Павал Усаў. Экватарыяльная Гвінэя// Польскае радыё для замежжа. 15 ліпеня 2009
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

