Экзатычная рыфма

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Экзаты́чная ры́фма — від рэдкай рыфмы, у якой сугуччамі спалучаны малавядомыя ці зусім невядомыя замежныя словы (уласныя імёны, тапанімічныя назвы і г. д.). Экзатычная рыфма разлічаная на неспадзяванасць, нечаканасць супастаўлення словаў, далёкіх не толькі па сэнсе, але і па сваёй моўнай прыналежнасці: Мінэ́рва — мяне́ рве, шука́ў — шака́л, вуша́х — іша́к і г. д.

Прыклад арыгінальнай экзатычнай рыфмы (рознанаціскной) — у вершы Ю. Гаўрука «Батумі»:

Зелень, вада.
Дождж як з вядра́.
Пахне скураю
І алеа́ндрам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]