Эксітон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эксітон (лац.: excito[1] — «узбуджаю») — вадародападобная квазічасціца, якая ўяўляе сабой электроннае ўзбуджэнне ў дыэлектрыку або паўправадніку, мігрыруе па крышталю і не звязаная з пераносам электрычнага зарада і масы.

Хоць эксітон складаецца з электрона і дзіркі, яго варта лічыць самастойнай элементарнай (не зводзіцца) часціцай у выпадках, калі энергія ўзаемадзеяння электрона і дзіркі мае той жа парадак, што і энергія іх руху, а энергія ўзаемадзеяння паміж двума эксітонамі малая ў параўнанні з энергіяй кожнага з іх. Эксітон можна лічыць элементарнай квазічасціцай у тых з'явах, у якіх ён выступае як цэлае ўтварэнне, якое не падвяргаецца ўздзеянню, здольным яго разбурыць.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.681

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]