Эктапія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эктапія (стар.-грэч.: ἔκτοπος — перамешчаны) — зрушэнне тканкі, органа ці яго часткі ў незвычайнае для яго месца. Асноўная прычына - прыроджаныя заганы развіцця. Найбольш часта сустракаюцца эктапія мачавога пузыра, мачаточніка, хрусталіка, яечка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 81. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).