Элам
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Эла́м, Нім, Эламту — раннерабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага паўднёва-заходняга Ірана. Існавала ў 4—1 тыс. да н.э. Асноўнае насельніцтва эламіты.
Дзяржава мела цесную сувязь і частыя ваенныя сутыкненні з Шумерам; у 24—23 ст. да н.э. залежала ад Акада. Каля 23 ст. да н.э. — незалежная дзяржава з цэнтрам у Сузах. Найбольшая магутнсць дасягнутая ў 13—12 ст. да н.э., калі былі падначалены значныя тэрыторыі ў Месапатаміі. У 639 да н.э. дзяржава заваяваная Асірыяй. З сяр. 6 ст. да н.э. землі Элама ўключаныя ў персідскую дзяржаву Ахеменідаў.
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. С.426,427.
