Эла Фіцджэральд

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эла Фіцджэральд

Эла Джэйн Фіцджэральд (анг. Ella Jane Fitzgerald; 25 красавіка 1917, Ньюпорт-Ньюс, Вірджынія, ЗША — 15 чэрвеня 1996, Бэвэрлі Хілз, Каліфорнія, ЗША) — амерыканская джазавая спявачка, вядомая таксама як «Лэдзі Эла»і «Першая лэдзі песні».

Уладальніца голасу дыяпазонам у тры актавы, Фіцджэральд лічыцца адной з найвялікшых вакалістак ў гісторыі джаза. Ніхто не мог перасягнуць яе ў майстэрстве валодання тэхнікай галасавой імправізацыі — спевах скэтам.

Уладальніца чатырнаццаці прэмій «Грэмі». Пры жыцці спявачкі было прададзена больш за 40 мільёнаў пласцінак. Была ўзнагароджана медалём Нацыянальнага мастацтва Рональдам Рэйганам і Прэзідэнцкім медалём свабоды Джорджам Бушам. Узнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры (1990).